Аповесьць пра Трышчана

Апо́весьць пра Трышча́на — рыцарскі раман, твор перакладной старабеларускай літаратуры XVI стагодзьдзя. Зьяўляецца часткай гэтак званага Познанскага зборніку. Аўтар перакладу невядомы. Дасьледчыкі мяркуюць, што пераклад узьнік у шляхецкім асяродзьдзі на Наваградчыне, а асноўнай крыніцай была вэнецыянская рэдакцыя пашыранага ў Эўропе рамана аб прыгодах рыцара Трыстана. Зрэшты, апошняя чвэрць старабеларускае вэрсіі разыходзіцца з вэнэцыянскай рэдакцыяй. Магчыма, што пераклад рабіўся зь невядомай сёньня паўднёваславянскай рэдакцыі твора, пра што цьвердзіць загаловак да Познанскага зборніка: «Починаеться повесть о витезях с книг сэрбъских».

Літаратура

рэдагаваць
  • Чамярыцкі В. А. «Аповесць пра Трышчана» // БЭ. — Мн.: 1996 Т. 1. С. 430—431.