Антон Дубіна
Анто́н Васі́левіч Дубі́на (16 студзеня 1885 — 30 кастрычніка 1937) — дзяржаўны дзяяч БССР.
Антон Дубіна | |
Род дзейнасьці | партыйны дзеяч |
---|---|
Дата нараджэньня | 16 студзеня 1885 |
Месца нараджэньня | Вяліж, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 20 кастрычніка 1937 |
Месца працы | |
Узнагароды |
БіяграфіяРэдагаваць
Нарадзіўся 16 студзеня 1885 году ў горадзе Вяліж. З 1902 году працаваў тэлеграфістам. Удзельнік рэвалюцыі 1905—1907 гадоў, а таксама Першай Сусьветнай вайны. З 1918 году ўступіў у Чырвоную Армію. Ваенны камісар Ігуменскага, Менскага паветаў, ваенны камісар Менску, гомельскі губэрнскі камісар. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сьцяга ў 1922 годзе[1]. Ваенкам 2-й стралковай і 7-й кавалерыйскай дывізіі, намесьнік наркама, наркам па ваенных справах БССР. З 1925 году старшыня Магілёўскага акруговага выканкама, упаўнаважаны Наркамату сувязі СССР па БССР, старшыня ЦК Асавіяхіма БССР. Член ЦК КП (б) Б з 1925 году. Член ЦВК БССР у 1920-1921, 1924-1937 гадах, кандыдат у членов ЦВК СССР у 1925-29 гадах[2] Па загадах Ваеннай калегія Вярхоўнага суда СССР рэпрэсаваны.[1].
КрыніцыРэдагаваць
ЛітаратураРэдагаваць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0