Антапольскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі
Антапо́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чашніцкага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Антапольле.
Гісторыя
рэдагаваць8 красавіка 2004 году ў склад сельсавету перададзены вёскі Восава і Жучкі Лукомальскага сельсавету[1].
10 кастрычніка 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Антапольле, Бабоўка, Бараўцы, Барок, Барсукі, Баяры, Белая Дуброва, Бельнякі, Будзілава, Будзішча, Восава, Дайлідаўка, Жукі, Жучкі, Замачак, Камянец, Коравічы, Мар’іна, Мялешкавічы, Падмошша, Рыжанкі, Сабалі, Слабодка, Сьлідчаны, Тоўпіна, Хаўчы, Хмялёўка, Церабені — перададзеныя ў склад Кругліцкага сельсавету[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Рашэньне Віцебскага абласнога Савету дэпутатаў ад 8 красавіка 2004 г. №55 «Пра зьмену адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу раёнаў Віцебскай вобласьці» (рас.)
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области». Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 (рас.)