А́ннаўскі раён (па-расейску: Аннинский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Варонескай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Анна.

Аннаўскі раён
Аннинский район
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у Варонескую вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Анна
Дата ўтварэньня 1928
Насельніцтва
Плошча
  • 2098 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 155 м
Месцазнаходжаньне Аннаўскага раёну
Мэдыя-зьвесткі
Тэлефонны код 47346
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

рэдагаваць

Аннаўскі раён мяжуе з Эрцільскім, Цярноўскім, Грыбанаўскім, Новахапёрскім, Талаўскім, Баброўскім і Панінскім раёнамі. Плошча раёну складае 2098,02 км².

Гісторыя

рэдагаваць

Аннаўскі раён быў утвораны 14 траўня 1928 году ў адпаведнасьці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР.

Эканоміка

рэдагаваць

Прамысловы патэнцыял уключае ў сябе 17 прадпрыемстваў. Найбольшую ўдзельную вагу займаюць прадпрыемствы апрацоўваючай вытворчасьці, як то вытворчасьць харчовых прадуктаў, паліграфія, вытворчасьць іншых немэталічных мінэральных прадуктаў, вытворчасьць машынаў і абсталяваньня. Вытворчасьць і разьмеркаваньне электраэнэргіі, газу і вады.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Аннаўскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx (рас.)