Андрэй Рыбакоў
беларускі цяжкаатлет
Андрэй Рыбакоў (нарадзіўся 4 сакавіка 1982 году, Магілёў) — беларускі штангіст.
Срэбраны прызэр Алімпійскіх гульняў 2004 году, чэмпіён сьвету 2006 і 2007 гадоў, чэмпіён Эўропы 2006 году. Рэкардсмэн сусьвету ў рыўку і шматбор’і. Чэмпіён Беларусі 2012 году ў катэгорыі 94 кг.
Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2012 году ў катэгорыі да 85 кг, дзе ня здолеў паказаць выніку[1].
У кастрычніку 2016 году пазбаўлены срэбнага мэдаля Алімпіяды-2008 за допінг[2].
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьАндрэй Рыбакоў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў