Андаманскія астравы
(Перанакіравана з «Андаманскія выспы»)
Андаманскія астравы — архіпэляг на поўначы Індыйскага акіяна паміж Бэнгальскім залівам і Андаманскім морам. Працягласьць з поўначы на поўдзень каля 350 км. Плошча 6,5 тыс. км2. Насельніцтва — каля 250 тыс. чал. Клімат трапічны, мусонны. Вільготныя вечназялёныя трапічныя лясы.
Частка саюзнай тэрыторыі Індыі Андаманскія і Нікабарскія астравы. Адзіны горад — Порт-Блэр (каля 50 тыс. жыхароў).