Аляксандар Усьціловіч

Аляксандар Харытонавіч Усьціловіч, Усьціновіч (1897, в. Мянькі Ваўкавыскага павет, цяпер у Бераставіцкім раёне — 27 лістапада 1937) — дзеяч рэвалюцыйнага руху.

Аляксандар Усьціловіч
Дата нараджэньня 30 лістапада 1897(1897-11-30)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1937
Месца сьмерці

Зь сялянскай беларускай сям’і. Працаваў як работнік у Беластоку, а пасьля на чыгунцы. У 1917 годзе служыў унтэр-афіцэрам школы стральцоў у Араніэнбаўме.

Удзельнік кастрычніцкага перавароту (1917) у Петраградзе, задушэньня мяцяжу Керанскага—Краснова. У 1917—18 сябра Выканкому Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі ў Петраградзе.

Са студзеня 1918 камісар Беларускага нацыянальнага камісарыяту (Белнацкома), зь ліпеня 1918 намесьнік кіраўніка справамі. 3 лютага 1918 камандзір атраду Чырвонай гвардыі (300 чал.), які ўвайшоў у Камуністычны атрад Петраградзкага камітэту РКП(б). У 1919 уступіў у ВКП(б), ваенны камісар Слонімскага павету.

У ліпені 1918 дэлегат Усерасейскага зьезду беларускіх бежанцаў у Маскве. Пасьля грамадзянскай вайны на партыйнай і савецкай рабоце.

У момант арышту, 22 кастрычніка 1937 году, працаваў дырэктарам студгарадка Ленінградзкага індустрыяльнага інстытуту. 22 лістападу 1937 году асуджаны камісіяй НКУС за „удзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі”. 27 лістапада 1937 году расстраляны. У 1973 годзе рэабілітаваны.

Літаратура

рэдагаваць
  • Слоўнік Маракова. УСЦІНОВІЧ Аляксандр Харытонавіч
  • Карніловіч Э. Усціловіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 616 с.: іл. ISBN 985-11-0276-8.
  • Літ.: Ладысеў У.Ф., Брыгадзін П.І. Паміж Усходам і Захадам: станаўленне дзяржаўнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі (1917—1939 гг.). Мн., 2003; ЭГБ, т. 6—2.