Аляксандар Ступнікаў

Алякса́ндар Сту́пнікаў — беларускі журналіст.

Біяграфія

рэдагаваць

Скончыў факультэт журналістыкі БДУ[1], пасьля чаго працаваў у розных рэгіёнах Савецкага Зьвязу. У 1985 годзе эміграваў з СССР, жыў у ЗША, Вялікай Брытаніі і Ізраілі, дзе працаваў у расейскамоўных СМІ[1]. У 1990-х гг. вярнуўся ў Беларусь у якасьці шэфа бюро тэлеканала НТВ у Беларусі і Польшчы. У 1997 годзе Ступнікаў быў дэпартаваны з краіны за крытычныя рэпартажы пра рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Пасьля 1997 году Ступнікаў некалькі гадоў працаваў карэспандэнтам НТВ на Блізкім Усходзе, у 2004 г. — вярнуўся ў Беларусь[2].

Аляксандар Ступнікаў — ляўрэат прэміі ПЭН-клюбаў Швэцыі, Расеі і Беларусі ў намінацыі «За грамадзянскую мужнасьць і прафэсіяналізм». Аўтар шэрагу дакумэнтальна-публіцыстычных фільмаў, у тым ліку фільмаў аб габрэйскім партызанскім руху ў Беларусі й іншых краінах Эўропы, а таксама некалькіх паэтычных зборнікаў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць