Аляксандар Копаць

кашталян берасьцейскі

Аляксандар Копаць (? — 1651) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян берасьцейскі1643).

Аляксандар Копаць

Герб «Роля»
Асабістыя зьвесткі
Памёр 1651
Род Копці
Бацькі Лукаш Копаць
Кацярына зь Фірлеяў
Жонка Тэафіла з Тэнчынскіх
Ганна з Нускоўскіх
Дзеці Францішак Аляксандар, Кацярына

Біяграфія

рэдагаваць

Прадстаўнік шляхецкага роду Копцяў гербу «Роля», сын Лукаша, кашталяна берасьцейскага, і Кацярыны зь Фірлеяў.

У 1648 удзельнічаў у абраньні каралём і вялікім князем Яна Казімера[1].

Першы раз ажаніўся з Тэафілай (? — 1635), дачкой ваяводы любельскага Габрыэля Тэнчынскага, другі — з Ганнай Нускоўскай. Меў сына Францішка Аляксандра і дачку Кацярыну, якая выйшла за падканюшага вялікага літоўскага Абрагама Галухоўскага.

  1. ^ Пазднякоў В. Копці // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 134.

Літаратура

рэдагаваць