Аляксандар Архангельскі
Алякса́ндар Сямё́навіч Арха́нгельскі (24 ліпеня 1854, места Пенза — 24 красавіка 1926) — расейскі літаратуразнавец. Чалец-карэспандэнт Пецярбурскай АН (1904).
У 1876 скончыў Казанскі ўнівэрсытэт, у якім у 1882—1908 працаваў прафэсарам.
Аўтар працаў па старажытнай расейскай літаратуры і тэатры XVII—XVIII стст. У 1888 выдаў «Нарысы з гісторыі заходнерускай літаратуры XVI—XVII стст.», у якіх дасьледаваў беларускую літаратуру.
Вывучаў барацьбу з распаўсюджваньнем каталіцтва на беларускіх і ўкраінскіх землях, гісторыю царкоўных брацтваў у беларускіх местах, у тым ліку ў Менску, і кнігадрукаваньня ў славянаў, склаў сьпіс беларускіх кніжак XIV—XVI стст. Дасьледаваў творы палемічнай літаратуры («Апакрысіс» Хрыстафора Філалета, «Трэнас» Мялеція Сматрыцкага і інш.).
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |