Алеш Гомэс
Алеш Гомэс Абэльлё (па-гішпанску: Aleix Gómez Abelló; нар. 7 траўня 1997 году) — гішпанскі гандбаліст клюбу «Барсэлёна» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Выступае на пазыцыі правага скрайнага гульца.
Алеш Гомэс | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 7 траўня 1997[1] (27 гадоў) | |
Пазыцыя | right winger | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Барсэлёна | |
Нумар | 20 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | |
2017— | Барсэлёна | |
Зборныя | ||
2017— | Гішпанія |
Кар’ера
рэдагавацьПачаў займацца гандболам у родным Сабадэле. У 2009 годзе ён перайшоў у моладзевую каманду клюбу «Барсэлёна». 1 кастрычніка 2014 году дэбютаваў у галоўнай дружыне клюбу ў Лізе Асабаль. Тым ня менш, Гомэс у наступныя некалькі гадоў гуляў пераважна ў другой камандзе. Толькі ў сэзоне 2017—2018 гадоў гандбаліст стала далучыўся да прафэсійнай каманды[2]. З гэтага часу Гомэс замацаваўся ў складзе, паступова заняўшы лідэрскія пазыцыі. У фінале Лігі чэмпіёнаў ЭГФ спартовец закінуў 10 мячоў у браму нямецкага «Кілю», аднак гэта не дапамгло гішпанцам дамагчыся перамогі. Толькі праз год высілкі гульца далі плён, бо дзякуючы дзевяці галам у браму дацкага «Ольбаргу» далі магчымасьць «Барсэлёне» здабыць перамогу ў Лізе чэмпіёнаў. Матч скончыўся зь лікам 36:23 на карысьць каталёнцаў. Таксама Гомэс закінуў найбольшую колькасьць мячоў у браму польскага «Вівэ» ў фінале Лігі чэмпіёнаў 2021—2022 гадоў. У дадатак, гандбаліст стаў найлепшым бамбардзірам турніру з 104 галамі на сваім рахунку[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Aleix Gómez // https://www.olympedia.org/athletes/142539
- ^ а б «This is me: Aleix Gómez». European Handball Federation.