Алесь Зайка
Алесь Зайка, Аляксандар Фаміч Зайка (12 жніўня 1948, Запольле — 26 чэрвеня 2018[1], Запольле Івацэвіцкага раёну) — беларускі краязнавец.
Алесь Зайка | |
Род дзейнасьці | краязнаўства, мовазнаўства |
---|---|
Дата нараджэньня | 12 жніўня 1948 |
Месца нараджэньня | Запольле, Івацэвіцкі раён |
Дата сьмерці | 26 чэрвеня 2018 |
Месца сьмерці | Запольле, Івацэвіцкі раён |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | мовазнавец, краязнаўства |
Узнагароды |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Косаўскую сярэднюю школу (1966), філялягічны факультэт Берасьцейскага пэдагагічнага інстытуту (1971). Пасьля службы ў войску вярнуўся ў Запольле, працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры. Пазьней загадваў школьным этнаграфічным музэем.
Усё жыцьцё зьбіраў фальклёр, запісваў крылатыя словы, дыялекты, выслоўі, фатаграфаваў старыя будынкі, студні, клямкі, вокны. Зацікаўленьні Алеся Зайкі ўключалі дыялектал1гію, фразэалёгію, парэміялёгію, мікратапаніміку, фальклярыстыку і гісторыю паселішч.[1]
Укладальнік выданьняў «Дыялектны слоўнік Косаўшчыны» (2011), «Населеныя пункты Івацэвіччыны» (2012), «Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны» (2013), «Прыказкі і прымаўкі, жарты і каламбуры, прыгаворкі і языкаломкі, вясельныя прымаўкі пры дзяльбе каравая, вітанні і зычэнні, ветлівыя і ласкавыя выразы, засцярогі і прысяганні, праклёны і адкляцці, жартоўныя праклёны і дражнілкі-кепікі, зневажанні і параўнанні, прыкметы народнага календара з Косаўшчыны» (2015). Аўтар кніг прозы «Дым з коміна» (2011), «Чысты чацвер» (2015). Рыхтуецца да выданьня яшчэ некалькі яго кніг.[1]
Узнагароды
рэдагаваць- Ляўрэат Мядовай прэміі (2011) за кнігу прозы «Дым з коміна».[1]
- Ляўрэат прэміі імя Тадэвуша Касьцюшкі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г Не стала Алеся Зайкі — racyja.com, 27.06.2018
Літаратура
рэдагаваць- Чыгрын С. Алесь Зайка: «Усё вялікае ствараецца любоўю» // Czasopis № 4, 2015.