Алена Сідаровіч
Даведацца болей Тэма гэтага артыкула, магчыма, не адпавядае крытэрам значнасьці Вікіпэдыі.
|
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сідаровіч.
Алена Якаўлеўна Сідаровіч (Каплунова) (1924, Менск — ?) — служачая, ахвяра рэпрэсіяў на Беларусі.
Біяграфія
рэдагавацьЗь сям’і службоўца. Мела незакончаную сярэднюю спэцыяльную адукацыю. У час Другое сусьветнае вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Падчас арышту справавод «Галоўутылю». Арыштаваная 30 студзеня 1950 году ў Менску. Асуджаная асаблівай нарадай 23 верасьня 1950 году за «здраду радзіме» і як «сяброўка антысавецкае арганізацыі СБМ» да 10 гадоў працоўна-папраўчых лягераў. Этапаваная ўва Унжэнскі канцлягер МДБ Горкаўскае чыгункі (ст. Сухабязводная). Вызваленая ў 1954 годзе. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваная Цэнтральнай камісіяй па пераглядзе справаў 15 лістапада 1954 году. Асабовая справа С. № 6980-с з фатаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьДзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|