Алекс Дуйшабаеў
Алекс Дуйшабаеў (па-гішпанску: Alex Dujshebaev; нар. 17 сьнежня 1992 году) — гішпанскі гандбаліст польскага клюбу «Вівэ» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Выступае на пазыцыі правага гульнёвага гульца. Сын выбітанага савецкага гандбаліста Таланта Дуйшабаева.
Алекс Дуйшабаеў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 17 сьнежня 1992 (31 год) | |
Рост | 187 см | |
Пазыцыя | гульнёвы | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Вівэ | |
Нумар | 10 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | |
2009—2010 2010—2012 2012—2013 2013—2017 2017— |
Сьюдад-Рэаль Лягроньнё Арагон Вардар Вівэ |
|
Зборныя | ||
2014— | Гішпанія |
Кар’ера
рэдагавацьДуйшабаеў пачынаў у моладзевым складзе клюбу «Сьюдад-Рэаль». Упершыню дэбютаваў у матчы асноўнай дружыны клюбу ў сэзоне 2009—2010 гадоў. На той час гэтую каманду трэнаваў ягоны бацька Талант Дуйшабаеў. Па заканчэньні сэзону ён пакінуў з клюбу і далучыўся да «Лягроньнё». У 2012 годзе гуляў за «Арагон» з найвышэйшай лігі чэмпіянату Гішпаніі. У чэрвені 2013 году склаў дамову з мадрыдзкім «Атлетыка», але каманда неўзабаве была ліквідаваная празь фінансавыя цяжкасьці. У выніку гішпанец далучыўся да паўночнамакедонскага «Вардару»[1]. З сэзону 2017—2018 гадоў гуляе за польскі клюб «Вівэ»[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Alex Duishebaev will mit Vardar». Handballworld.c
- ^ «Champions League-Sieger Kielce mit personellen Weichenstellungen für die nächsten Jahre». Handballworld.