Акын
Акы́н — народны сьпявак і паэт у Казахстане і Сярэдняй Азіі. Акыны — імправізатары, яны складаюць і выконваюць свае творы пад акампанэмэнт струннага інструмэнта (домры ці кобзы). Сярод савецкіх акынаў найболей вядомы Джамбул Джабаеў (1846—1945). Яго вершы перакладзеныя на ўсе мовы савецкіх народаў і часткова на заходнеэўрапейскія мовы. Вядомыя таксама акыны Керымбекаў, Бэйзакаў, Бэйганін, Бажыева, Алімбетаў. У Казахстане карыстаюцца папулярнасьцю спаборніцтвы акынаў — айтыс.[1]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Квятковский А. П. Поэтический словарь / Науч. ред. И. Роднянская. — М.: Сов. Энцикл., 1966.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |