Аксытацын (Аксітацын) — гармон задняй долі гіпофіза. Мае алігапэптыдную будову.

Структура малекулы аксытацыну

Фізіялягічнае дзеяньне

рэдагаваць

Аксытацын робіць стымулюючае ўзьдзеяньне на гладкую мускулатуру шыйкі маціцы, павышае сутарговаю актыўнасьць і ў меншай ступені тонус міямэтрыя. У малых канцэнтрацыях аксытацын павялічвае частату і амплітуду сутргаў маціцы, а ў вялікіх канцэнтрацыях спрыяе павышэньню тонусу маціцы, пачашчэньню і пасіленьню яе сутаргаў (аж да тэтанічных сутаргаў або разьвіцьця кантрактуры маціцы). Аксытацын выклікае пасіленьне сакрэцыі праляктыну, а таксама сутаргі міяэпітэльных клетак (вузачак), што атачаюць альвэолы малочнай залозы, павялічваючы выпрацоўку малака. Аксытацын мае таксама слабыя вазапрэсінападобнымі антыдыуэтычнымі ўласьцівасьцямі.