Акно Овэртана
Акно Овэртана — тэрмін, што пазначае палітычную тэорыю, якая апісвае межы ідэяў, мажлівыя для прыняцьця грамадзтвам як «акно». Згодна з гэтай тэорыяй, палітычная жыцьцяздольнасьць якой-небудзь ідэі залежыць у асноўным ад таго, ці трапляе яна ў «вакно», чым ад пераваг канкрэтнага палітыка[1]. У любы канкрэтны момант «акно» ўключае ў сябе прастору палітычных ідэяў, якія можна лічыць прымальнымі ў цяперашнім стане грамадзкай думкі, погляды, якіх палітык можа прытрымлівацца бяз боязі быць абвінавачаным у залішнім радыкалізьме або экстрэмізьме. Зрух вокнаў, пры якім становяцца магчымымі тыя ці іншыя палітычныя дзеяньні, адбываецца не тады, калі ідэі зьмяняюцца сярод палітыкаў, а тады, калі яны зьмяняюцца ў грамадзтве, якое галасуе за гэтых палітыкаў.
Тэорыя названая ў гонар аўтара — Джозэфа Овэртана (1960—2003)[2], былога віцэ-прэзыдэнта Макінскага цэнтру публічнай палітыкі[3].
У культуры
рэдагавацьПадобная ідэя выказана ў рамане «Фінэас Фін» Энтані Тролапа 1869 году. У рамане «Дзень Бумэранга» (Boomsday) Крыстафэр Баклі 2007 тэрмін прымяняецца да сыстэмы сацыяльнай абароны ў Злучаных Штатах.
У 2010 годзе быў апублікаваны палітычны трылер Глена Бэка «Акно Овэртана».
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Joseph Lehman A Brief Explanation of the Overton Window. Mackinac Center for Public Policy. Праверана 7 July 2012 г.
- ^ NNDB «intelligence aggregator» Web site, "Joseph P. Overton "
- ^ Joseph Overton biography and article index. Mackinac. Праверана 2013/08/30 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула пра палітыку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |