Акмяніца

рака ў Беларусі і Латвіі
(Перанакіравана з «Акмяніца (рака)»)

Акмя́ніца, Акменіца — рака ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці (басэйн Дзьвіны). Даўжыня 12 км. Плошча вадазбору 38 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5‰.

Рака
Акмяніца
Агульныя зьвесткі
Выток воз. Дунакля (Латвія)
Вусьце воз. Струста
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць
Даўжыня 12 км
Плошча басэйну 38 км²
Нахіл воднай паверхні 0,5 ‰

Выцякае з возера Дунакля(lv) на тэрыторыі Латвіі. Упадае ў возера Струста з паўночнага захаду. Мае каналізаванае рэчышча ад вусьця ўгару на 2,9 км[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 33

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 33