Ад мора да мора
«Ад мора да мора» (лац. A mari usque ad mare) — нацыянальны дэвіз Канады, які бярэ свой пачатак з восьмага вершу псальма 71 (у некаторых перакладах і арыгінале — 72) Псалтыра Бібліі. З канадзкага пункту гледжаньня ён азначае Ад акіяна да акіяна (ад Атлянтычнага да Ціхага). Ён быў абраны міністрам Джорджам Манро Грантам, сакратаром Сэндфарда Флемінга ў часы канфэдэрацыі.
У 1872 годзе, празь некаторы час пасьля далучэньня да фэдэрацыі Брытанскай Калумбіі Грант апублікаваў сваю глазету, названую Ocean to Ocean, што красамоўна казала пра ўвасабленьне мары транскантынэнтальнай дзяржавы.