Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Японіі

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Японіі трохузроўневы: нацыянальны, прэфэктурны і муніцыпальны. На найвышэйшым узроўні тэрыторыя краіны падзеленая на 47 прэфэктураў, шэсьць зь якіх дадаткова падзеленыя на падпрэфэктуры. Грамады (месты, мястэчкі і вёскі) — найніжэйшы ўзровень АТП; дваццаць найбольшых населеных пунктаў па-за Такійскай мэтраполіяй называюцца вызначанымі местамі і падзеленыя на раёны.

Прэфэктурны падзел

рэдагаваць
 
47 прэфэктурных адзінак Японіі

Найвышэйшы ўзровень адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу складаюць 47 прэфэктураў: 43 уласна прэфэктуры (па-японску: кен?), дзьве мескія прэфэктуры (па-японску: фу?, Осака і Кіёта), адзін „край(па-японску: до?, Хакайда) і адна „мэтраполія“ (па-японску: то?, Такійская мэтраполія). Адрозьніваюцца гэтыя адзінкі фактычна толькі назваю.

„Прэфэктура“ (па-японску: кен?) — найбольш распаўсюджаная адзінка прэфэктурнага ўзроўню — 43 кены. Назва паходзіць ад кандзі (сымбалю), які азначае «акругу».

Такійская прэфэктура пасьля ўлучэньня ў ейны склад места Токіё называецца „мэтраполіяй“ (па-японску: то?), а ранейшыя раёны Токіё былі пераўтвораныя ў спэцыяльныя раёны. Назва паходзіць ад кандзі, які азначае «сталіца».

Прэфэктуры Осака і Кіёта называюцца „мескімі прэфэктурамі“ (па-японску: фу?). Кітайскі герогліф, ад якога паходзіць тэрмін, азначаў у сярэднявечным Кітаі цэнтральную мескую зону нацыянальнага значэньня, а ў пазьнейшы пэрыяд — драбнейшы падзел правінцыі.

Хакайда адносіцца да „краёў“ (па-японску: до?); першапачаткова гэты тэрмін азначаў вобласьць, якая складалася зь некалькіх правінцыяў. У Кітаі гэты тэрмін гістарычна таксама азначаў край.

Падпрэфэктурны падзел

рэдагаваць

Існуюць два тыпу адзінак падзелу прэфэктураў: падпрэфэктура і павет.

Падпрэфэктура

рэдагаваць

Падпрэфэктура (па-японску: 支庁 сіцё?) — японская форма самакіраваньня ніжэй за прэфэктурны ўзровень, падпарадкаваная дзяржаўнай адміністрацыі.

Паветы (па-японску: гун?) Японіі ў 1878—1921 роках прыкладна адпавядалі ўзроўню паветаў Кітаю ці акругаў ЗША. У 1920-я рокі муніцыпальныя функцыі ад кіраўніцтва паветамі перайшлі да мескіх і вясковых радаў у межах павету. Назвы паветаў захаваліся ў паштовых адрасох мястэчак і вёсак, а часам граніцы паветаў выкарыстоўваюцца для разьмежаваньня выбарчых акругаў. Афіцыйных паўнамоцтваў паветы не выконваюць. Клясычны кітайскі герогліф, ад якога паходзіць тэрмін, азначае камандзірства.

Муніцыпальны падзел

рэдагаваць
 
1742 муніцыпальныя і 175 субмуніцыпальных адзінак Японіі

Існуе тры асноўныя катэгорыі муніцыпальнага ўзроўню: места, мястэчка, вёска. Аднак мескія ўтварэньні катэгарызуюцца яшчэ падрабязьней. Спэцыяльныя раёны Токіё таксама лічацца адзінкамі муніцыпальнага падзелу.

Месты Японіі падзяляюцца на чатыры розныя тыпы паводле зьмяншэньня: вызначанае места, цэнтральнае места, спэцыяльнае места і звычайнае места.

Вызначанае места

рэдагаваць

Места, вызначанае загадам ураду (па-японску: 政令指定都市 сэйрэй сітэй тосі?), вядомае таксама як вызначанае места (па-японску: 指定都市 сітэй тосі?) або вызначанае ўрадавае места (па-японску: 政令市 сэйрэй сі?) — японскае места з насельніцтвам больш за 500 000 чалавек, вызначанае загадам ураду Японіі паводле артыкулу 252, разьдзелу 19 Закону аб мясцовай аўтаноміі. Вызначаныя месцы падзяляюцца на раёны.

Цэнтральнае места

рэдагаваць

Цэнтральнае места (па-японску: 中核市 цюкакусі?) — японскае места з насельніцтвам больш за 300 000 чалавек і плошчай больш за 100 км², хоць трапляюцца і выключэньні, калі сюды ўключаюцца і месты з насельніцтвам ад 200 000 да 300 000 чалавек[1]. Стварэньне цэнтральных местаў прадугледжанае ў першым параграфе 252-га артыкулу, разьдзелу 22 Закону аб мясцовай аўтаноміі.

Спэцыяльнае места

рэдагаваць

Спэцыяльнае места (па-японску: 特例市 такурэйсі?) — японскае места з насельніцтвам ня меней за 200 000. Гэтая катэгорыя абумоўленая ў Законе аб мясцовай аўтаноміі, артыкуле 252, параграф 26.

Места (па-японску: сі?) — мясцовая адміністрацыйная адзінка з насельніцтвам ня меней за 50 000 чалавек, ня меней 60% зь якіх пражываюць у цэнтральнай мескай рысе і ня меней за 60% занятыя ў камэрцыі, прамысловасьці або іншых мескіх прафэсіях. Месты, мястэчкі (па-японску: маці?) і вёскі (па-японску: мура?) адносяцца да аднаго ўзроўню адміністрацыйнага падзелу; адзіным адрозьненьнем першых зьяўляецца тое, што яны не ўваходзяць у склад паветаў (па-японску: гун?). Як і іншыя сучасныя адміністрацыйныя адзінкі, месты ўсталяваныя Законам аб мясцовай аўтаноміі 1947 року.

Мястэчка

рэдагаваць

Мястэчка (па-японску: 'цё або маці'?) — мясцовая адміністрацыйная адзінка Японіі. Нароўні з прэфэктурамі (кен ды ейнымі эквівалентамі), местамі (сі) ды вёскамі (мура) ўтвараюць мясцовыя дзяржаўныя органы самакіраваньня. Геаграфічна мястэчка знаходзіцца на тэрыторыі прэфэктуры.

Вёска (па-японску: мура?, часам сон) — мясцовая адміністрацыйная адзінка Японіі. Нароўні з прэфэктурамі (кен ды ейнымі эквівалентамі), местамі (сі) ды мястэчкамі (па-японску: цё?, часам маці) ўтвараюць мясцовыя дзяржаўныя органы самакіраваньня. Геаграфічна тэрыторыя вёскі знаходзіцца на тэрыторыі прэфэктуры.

Спэцыяльны мескі раён

рэдагаваць

Спэцыяльныя мескія раёны (па-японску: 特別区 такубэцу-ку?) — 23 грамады, якія разам утвараюць цэнтар і найбольш населеную частку Такійскай мэтраполіі. Разам яны займаюць тэрыторыю, якая да скасаваньня ў 1943 року называлася непасрэдна местам Токіё, улучанага пазьней у наваствораную мэтраполію. Спэцыяльныя мескія раёны існуюць толькі для Токіё.

Субмуніцыпальны падзел

рэдагаваць

Гарадзкі раён (па-японску: ку?) — адміністрацыйны падзел местаў, вызначаных загадам ураду Японіі[2].

Мінуўшчына

рэдагаваць

Двухузроўневы прынцып адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу захоўваецца ў Японіі з часу ліквідацыі ханавай сыстэмы урадам Мэйдзі ў 1871 року. Дагэтуль Японія падзялялася на правінцыі (па-японску: куні?), у сваю чаргу падзеленыя на паветы (па-японску: гун?), а найніжэйшыя — вёскі (па-японску: 里/郷 сато?).

Структурная герархія

рэдагаваць
Прэфэктурная Падпрэфэктурная Муніцыпальная Субмуніцыпальная
Прэфэктуры
(без Такійскай мэтраполіі)
Падпрэфэктура «вызначанае места» Мескі раён
 
Павет Мястэчка
Вёска
няма
Падпрэфэктура Павет
  «цэнтральнае места»
«спэцыяльнае места»
Места
 
Мэтраполія Места
Спэцыяльныя мескія раёны
Павет
Падпрэфэктура
Мястэчка
Вёска
Узровень Тып Кандзі Ромадзі Лік
Прэфэктурны Такійская мэтраполія to 1 Токіё (東京都 Tōkyō-to)
«край» 1 Хакайда (北海道 Hokkaidō)
«меская прэфэктура» fu 2 Кіёта (京都府 Kyōto-fu) і Осака (大阪府 Ōsaka-fu)
Прэфэктура ken 43 За выключэньнем Токіё, Хакайда, прэфэктураў Кіёта і Осакі
  Падпрэфэктурны Падпрэфэктура 支庁 shichō 158
Павет gun 374
Муніцыпальны «вызначанае места» 政令指定都市 seirei shitei toshi 20
«цэнтральнае места» 中核市 chūkaku-shi 42
«спэцыяльнае места» 特例市 tokurei-shi 40
Места shi 688
Мястэчка chō або machi 746
Вёска mura або son 183
Спэцыяльны раён 区 (特別区) ku (tokubetsu-ku) 23 Спэцыяльныя раёны Токіё (東京都区部 Tōkyō-to kubu), 23 раёны Токіё (東京23区 Tōkyō nijūsan-ku)
  Субмуніцыпальны Гарадзкі раён 区 (行政区) ku (gyōsei-ku) 175
ISO Прэфэктура Кандзі Вобласьць Места [усе-тыпы]
(Спэцыяльны раён)
Гарадзкі раён Павет Мястэчка Вёска
JP-02 Ааморы 青森県 Тахоку 10 8 22 8
JP-23 Айці 愛知県 Цюбу 38 16 7 14 2
JP-33 Акаяма 岡山県 Цюгоку 15 4 10 10 2
JP-47 Акінава 沖縄県 Кюсю 11 5 11 19
JP-05 Акіта 秋田県 Тахоку 13 6 9 3
JP-30 Вакаяма 和歌山県 Кансай 9 6 20 1
JP-21 Гіфу 岐阜県 Цюбу 21 9 19 2
JP-10 Гунма 群馬県 Канто 12 7 15 8
JP-08 Ібаракі 茨城県 Канто 32 7 10 2
JP-03 Іватэ 岩手県 Тахоку 14 10 15 4
JP-17 Ісікава 石川県 Цюбу 11 5 8
JP-37 Кагава 香川県 Сікоку 8 5 9
JP-46 Кагосіма 鹿児島県 Кюсю 19 8 20 4
JP-14 Канагава 神奈川県 Канто 19 28 6 13 1
JP-26 Кіёта 京都府 Кансай 15 11 6 10 1
JP-39 Коці 高知県 Сікоку 11 6 17 6
JP-43 Кумамота 熊本県 Кюсю 14 5 9 23 8
JP-24 Міэ 三重県 Кансай 14 7 15
JP-04 Міягі 宮城県 Тахоку 13 5 10 21 1
JP-45 Міядзакі 宮崎県 Кюсю 9 6 14 3
JP-20 Нагана 長野県 Цюбу 19 14 23 35
JP-42 Нагасакі 長崎県 Кюсю 13 4 8
JP-29 Нара 奈良県 Кансай 12 7 15 12
JP-15 Ніігата 新潟県 Цюбу 20 8 9 6 4
JP-44 Оіта 大分県 Кюсю 14 3 3 1
JP-27 Осака 大阪府 Кансай 33 31 5 9 1
JP-41 Сага 佐賀県 Кюсю 10 6 10
JP-11 Сайтама 埼玉県 Канто 40 10 8 22 1
JP-25 Сіга 滋賀県 Кансай 13 3 6
JP-22 Сідзуока 静岡県 Цюбу 23 10 5 12
JP-32 Сіманэ 島根県 Цюгоку 8 5 10 1
JP-36 Такусіма 徳島県 Сікоку 8 8 15 1
JP-31 Таторы 鳥取県 Цюгоку 4 5 14 1
JP-13 Токіё 東京都 Канто 26 (23) 1 5 8
JP-09 Тоцігі 栃木県 Канто 14 5 12
JP-16 Тояма 富山県 Цюбу 10 2 4 1
JP-18 Фукуі 福井県 Цюбу 9 7 17
JP-40 Фукуока 福岡県 Кюсю 28 14 12 30 2
JP-07 Фукусіма 福島県 Тахоку 13 13 31 15
JP-01 Хакайда 北海道 Хакайда 35 10 66 129 15[a]
JP-28 Хіёга 兵庫県 Кансай 29 9 8 12
JP-34 Хірасіма 広島県 Цюгоку 14 8 5 9
JP-12 Ціба 千葉県 Канто 37 6 6 16 1
JP-38 Эхімэ 愛媛県 Сікоку 11 7 9
JP-06 Ямагата 山形県 Тахоку 13 8 19 3
JP-35 Ямагуці 山口県 Цюгоку 13 4 6
JP-19 Яманасі 山梨県 Цюбу 13 5 8 6
  1. ^ Не ўключаючы шэсьць вёсак у спрэчнай Курыльскай тэрыторыі.