Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Туркмэністану
Адміністрацы́йна-тэрытарыя́льны падзе́л Туркмэ́ністану — сукупнасьць падзелу краіны на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, якая прадстаўляе зь сябе 5 вэлаятаў і места з правамі вэлаяту. Правы вэлаяту надаюцца местам з насельніцтвам больш за 500 000 чалавек, такі статус мае толькі сталіца Туркмэністану места Ашгабад.
Сучасны адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел краіны вызначаецца паводле Закону Туркмэністану «Пра парадак вырашэньня пытаньняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкаваньня Туркмэністану, наданьня найменьняў і перайменаваньня дзяржаўных прадпрыемстваў, арганізацыяў. установаў ды іншых аб’ектаў», прынятага 18 красавіка 2009 року. Закон грунтуецца на палажэньнях Канстытуцыі Туркмэністану 2008 року і вызначае структуру адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкаваньня краіны, парадак утварэньня й скасаваньня адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, наданьня ды зьмяненьня іхных найменьняў і зьмены межаў. Згодна з Законам, пытаньні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкаваньня вырашаюцца Мэджлісам Туркмэністану па прадстаўленьні Кабінэту міністраў Туркмэністану.
Узроўнямі (далей у пералічэньні гэтага абзацу — паводле зьмяншэньня) адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Туркмэністану зьяўляюцца:
Структура
рэдагавацьУ склад Туркмэністану ўваходзяць 5 вэлаятаў і адно места з правамі вэлаяту.
Назва | Адміністрацыйны цэнтар | Мапа |
---|---|---|
Ахалскі | Анаў | |
Ашгабад | ||
Балканскі | Балканабат | |
Дашагускі | Дашагуз | |
Лебапскі | Туркмэнабад | |
Марыйскі | Мары |
Заўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Туркмэністану — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў