Сялянская рэформа ў Расейскай імпэрыі

(Перанакіравана з «Адмена прыгоннага права»)

Сяля́нская рэфо́рма ў Расе́йскай Імпэ́рыі (па-расейску: Крестьянская реформа в Российской империи) — першая і самая істотная зь лібэральных рэформаў у Расейскай Імпэрыі, ажыцьцёўленых пры імпэратары Аляксандры II. Мэтай рэформы, дзеяньне якой пачалося ў 1861 годзе, была ліквідацыя прыгоннай залежнасьці сялянаў у Расейскай імпэрыі. У некаторых раёнах прыгоннае права было адменена раней.

«Вызваленьне сялянаў (Чытаньне маніфэсту)». Барыс Кустодзіеў, 1907 год.

Паводле маніфэсту аб адмене прыгоннага права 1861 году, больш за 23 мільёны чалавек атрымалі свабоду. Прыгонным сялянам былі прадстаўлены поўныя грамадзянскія правы, уключаючы права ажаніцца без дазволу гаспадара, валодаць уласнасьцю і быць уладальнікамі бізнэсу. Апроч таго, маніфэст абвясьціў, што сяляне могуць купіць зямлю ў памешчыкаў, аднак шмат сялянаў пацярпелі ад гэтай рэформы, бо яны набылі толькі свабоду, але ня мелі магчымасьці набыць зямлю.

У Грузіі вызваленьне было адкладзена да 1864 году і праводзілася на значна больш выгадных для дваран умовах. Прыгонныя сяляне, якія працавалі на землях імпэратара, былі вызваленыя ў 1866 годзе, і ім былі дадзеныя лепшыя і вялікія ўчасткі зямлі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць