Адам Піці
А́дам Джордж Пі́ці (па-ангельску: Adam George Peaty; 28 сьнежня 1994 году) — ангельскі плывец, які спэцыялізуецца на плаваньні брасам. Спартовец здабыў залаты мэдаль на дыстанцыі 100 мэтраў брасам на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 году, стаўшы першым брытанскім плыўцом за 24 гады, і захаваў тытул на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году, стаў першым брытанскім плыўцом, які захаваў алімпійскі тытул. Піці таксама васьміразовы чэмпіён сьвету, шаснаццаціразовы чэмпіён Эўропы і чатырохразовы чэмпіён гульняў Садружнасьці. Паводле зьвестак Міжнароднай фэдэрацый плаваньня Піці зважаецца дамінуючым плыўцом брасам сваёй эпохі[2].
Адам Піці | |
Пэрсанальная інфармацыя | |
---|---|
Нарадзіўся | 28 сьнежня 1994[1] (29 гадоў) |
Грамадзянства | |
Прафэсійная інфармацыя | |
Спэцыялізацыя | плывец, удзельнік рэаліці-шоў, пісьменьнік |
Піці ўсталяваў сусьветны рэкорд на дыстанцыях 50 і 100 мэтраў брасам. Ён 14 разоў усталёўваў сусьветныя рэкорды, стаўшы першым чалавекам, які праплыў дыстанцыю 50 мэтраў брасам менш за 26 сэкундаў, і першым, хто праплыў дыстанцыю 100 мэтраў брасам за 58 і 57 сэкундаў. Ён першы плывец у гісторыі, які атрымаў перамогу ў абодвух спрынтарскіх заплываў брасам на адным чэмпіянаце сьвету, і зважаецца пасьпяховым брытанскім плыўцом на адным чэмпіянаце сьвету.
Піці ёсьць адным з шасьці брытанскіх плыўцоў, поруч з Дэйвідам Ўілкі, Рэбэкай Эдлінгтан, Джэймзам Гаем, Данканам Скотам і Томасам Дынам, якія здабывалі залатыя медалі на ўсіх чатырох буйных міжнародных спаборніцтвах, як то Алімпійскіх, сусьветных, эўрапейскіх гульнях і гульнях Садружнасьці. Піці поруч з Дэйвідам Ўілкі ёсьць адзінымі плыўцамі, якія адначасова заваявалі ўсе чатыры асноўныя залатыя мэдалі ў адным і тым жа спаборніцтве. Гэта ён зьдзейсьніў, перамогшы на дыстанцыі 100 мэтраў брасам на Алімпійскіх гульнях 2016 году, захаваўшы першы радок за сабой на Алімпійскіх гульнях 2020 году. Піці ёсьць шасьціразовым плыўцом году ў Эўропе, захоўваючы гэты тытул з 2014 па 2019 гады запар. Ён таксама двойчы абіраўся плыўцом году ў сьвеце ў 2015 і 2018 гадах.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на сайце Міжнароднай фэдэрацыі плаваньня.