Абэліск Канстантына
Абэлі́ск Канстантына — першапачаткова 32-мэтровы бізантыйскі абэліск, які стаяў на канстантынопальскім гіпадроме (цяпер — плошча Ахмэдзіе) ужо ў IX стагодзьдзі, калі яго рэстаўраваў імпэратар Канстантын VII Парфірародны. У той час ён быў абшаляваны пазалочанымі бронзавымі плітамі з выявамі ваенных перамог Васіля Македонскага і ўвянчаны шарам. У наш час вышыня калёны складае 21 мэтар.
Пры рабаваньні Канстаніынопалю крыжакамі (1204) уся гэта аздоба была страчана. У часы султанаў абэліск меў варты жалю стан, бо маладыя янычары залазілі на яго верхавіну, каб прадэманстраваць свой спрыт і бясстрашша.
Літаратура
рэдагаваць- Alexander Kazhdan (éd.), The Oxford Dictionary of Byzantium, 3 vols., Oxford University Press, 1991 ISBN 0-19-504652-8, s. v. Obelisk of Theodosius, vol. 3,
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАбэліск Канстантына — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў