Цемрашальства
(Перанакіравана з «Абскурантызм»)
Цемраша́льства, ці абскуранты́зм[1] — філязофскае паняцьце, якое азначае антыінтэлектуальную практыку наўмыснага прадстаўленьня інфармацыі ў заблытаным, няўцямным выглядзе, які замінае разуменьню і далейшаму вывучэньню тэмы. Гістарычнымі й інтэлектуальнымі азначэньнямі цемрашальства ёсьць
- сьвядомае абмежаваньне ведаў — адваротна да іх распаўсюду;
- сьвядомае прыхоўваньне — заблытаны стыль пісьма, які характарызуецца сьвядомай беспрадметнасьцю.
Філёзафы Асьветніцтва называлі цемрашаламі ўсялякіх ворагаў інтэлектуальнай асьветы і вольнага распаўсюду ведаў. У XIX—XX стагодзьдзях цемрашальства пачалі ставіць у віну аўтараў, якія нібыта пішуць блытаныя кнігі, каб схаваць сваю інтэлектуальную пустэчу.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ абскурантызм Слоўнік.org. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (вялікі). Праверана 12 чэрвеня 2023 г.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |