Абрушэньне даху на чыгуначным вакзале ў Новым Садзе
Абрушэньне даху на чыгуначным вакзале ў Новым Садзе — трагічная падзея, якая адбылася 1 лістапада 2024 году каля 11:50 на чыгуначным вакзале ў Новым Садзе. У выніку катастрофы загінула чатырнаццаць чалавек, у тым ліку шасьцігадовы хлопчык, і яшчэ трое атрымалі траўмы. Тры пацярпелыя знаходзяцца ў крытычным стане.
Перадумовы
рэдагавацьУ 2021 годзе былі абвешчаныя пляны на рэканструкцыю і пашырэньне вакзалу ў рамках праграмы ўраду Сэрбіі па паляпшэньні і мадэрнізацыі чыгуначнай інфраструктуры краіны, у тым ліку ўвядзеньня хуткасных цягнікоў.[1] Рэканструкцыя ўключала мадэрнізацыю шляхоў, будаўніцтва новай плятформы і поўнае абнаўленьне галоўнага будынку з дадаваньнем ліфтаў для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі. Працы пачаліся ў верасьні 2021 году.[2]
У рамках рэканструкцыі быў зьнесены мост імя Бошко Перошэвіча, а чыгуначны мост Жэжэль быў адноўлены. Праект распрацаваў Аляксандар Баёвіч, а рэалізоўваўся ён міжнародным кансорцыюзам JV Azvi - Taddei - Horta Coslada International. Рэканструкцыю вакзалу выконвалі кітайскія кампаніі China Railway International і China Communications Construction Company (CCCC) у рамках праекту Будапэшта–Бялград чыгуначная лінія, які зьяўляецца часткай больш шырокай міжнароднай чыгуначнай сеткі.[3]
Абноўлены будынак вакзалу быў афіцыйна адкрыты 19 сакавіка 2022 году з мадэрнізаванымі шляхамі, якія дазваляюць разьвіваць хуткасьць да 200 km/h паміж Бялградам і Новым Садам.[4]
Катастрофа
рэдагаваць1 лістапада 2024 году каля 11:50 абваліўся дах над галоўным уваходам чыгуначнага вакзалу ў Новым Садзе. У выніку катастрофы загінула чатырнаццаць чалавек, у тым ліку шасьцігадовы хлопчык, і яшчэ трое атрымалі траўмы.[5]
Інжынэр-будаўнік Даніэль Дашыч заявіў, што абрушэньне адбылося з-за дадатковай сталёвай канструкцыі для шкляных панэляў, якая была ўсталяваная падчас рэканструкцыі.[6]
Рэакцыі
рэдагавацьУрад Сэрбіі абвясьціў 2 лістапада 2024 году днём нацыянальнай жалобы, а ў Новым Садзе была абвешчаная трохдзённая жалоба.[7] У Рэспубліцы Сэрбскай таксама была абвешчаная жалоба.[8]
Прэм'ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан выказаў спачуваньні Сэрбіі і сем'ям ахвяраў.[9]
Прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандар Вучыч запатрабаваў палітычнай і крымінальнай адказнасьці за катастрофу.[10] Кітайскі кансорцыюм, які ўдзельнічаў у рэканструкцыі, заявіў, што дах не ўваходзіў у праект рэканструкцыі.[11]
Спасылкі
рэдагаваць- ^ Як будзе выглядаць чыгуначны вакзал у Новым Садзе і дасягненьні на сёньняшні дзень 21 сьнежня 2021 г. Праверана 1 лістапада 2024 г.
- ^ Што робіцца на чыгуначным вакзале ў Новым Садзе для падрыхтоўкі да хуткасных цягнікоў 14 лютага 2022 г. Праверана 23 верасьня 2023 г.
- ^ Праект важнага значэньня для Паўднёва-Заходняй Эўропы Insajder
- ^ Як выглядае абноўлены вакзал і ад'езд хуткаснага цягніка з Новага Саду (відэа)
- ^ Дачыч аб катастрофе ў Новым Садзе: Пошукавая апэрацыя завершаная, 14 загінулых і трое параненых
- ^ Інжынэр патлумачыў, як адбыўся абвал даху ў Новым Садзе Danas
- ^ Урад Сэрбіі абвясьціў дзень жалобы ў сувязі з трагедыяй у Новым Садзе
- ^ Рэспубліка Сэрбская абвясьціла дзень жалобы
- ^ Прэм'ер Вугоршчыны Орбан выказаў спачуваньне ў сувязі з трагедыяй у Новым Садзе
- ^ Вучыч аб трагедыі ў Новым Садзе: Патрабую палітычнай і крымінальнай адказнасьці 1 лістапада 2024 г.
- ^ Кітайскі кансорцыюм пра чыгуначны вакзал у Новым Садзе: Дах не ўваходзіў у рэканструкцыю N1