Абмеркаваньне шаблёну:Сьцягафікацыя/Вялікае Княства Літоўскае

Навошта нам прыдуманыя сцягі?

рэдагаваць

Вось падборка гістарычных сцягоў з ВікіСховішча:

Давайце не будзем самапальныя сцягі ставіць. Тым больш што форма літоўскага сцяга Грунвальдскай бітвы 1410 года з касіцай зроблена на аснове формы сцяга іх супернікаў — крыжакоў, што ні ў якія вароты не лезе.

--Лобачев Владимир (гутаркі) 18:08, 20 красавіка 2022 (+03)Адказаць

Шаблён:Сьцягафікацыя/Вялікае Княства Літоўскае цяпер, здаецца, як раз адпавядае ўсім стандартам: маем прамалёўку рэальнага вайсковага сьцяга ВКЛ, прыведзенага ў вартых даверу крыніцах. Гэты шаблён можна выкарыстоўваць датычна ВКЛ у тых шаблёнах-картках, дзе цяпер стаяць іншыя сьцягі ВКЛ (увогуле жа ў гэтым разьдзеле звычайна пазьбягаюць пазначэньня сьцягоў там, дзе ў гэтым няма вялікай патрэбы). Вядома, ёсьць нюанс, што гэта пазьнейшы сьцяг (XVIII ст.), якога не магло быць у часы той жа Грунвальдзкай бітвы, таму ўзьнікае пытаньне: ці варта яго выкарыстоўваць датычна падзеяў XIII—XVI (XVII) стагодзьдзяў? Наконт рэканструкцыяў ранейшых харугваў: на мініятуры Файл:Battle of Tannenberg.jpg XV ст. над войскам ВКЛ (налева) ёсьць як раз чырвоная харугва з адным рогам (хоць існуюць выявы і з двума рогамі, напрыклад, Файл:Grunvaldzkaja bitva. Грунвальдзкая бітва (1474-83).jpg, дзе і на крыжацкай харугве таксама два рогі) + вось на прыведзенай вышэй Файл:Žygimont Karybutavič, Pahonia. Жыгімонт Карыбутавіч, Пагоня crop.png, здаецца, як раз харугва з адным рогам і выявай белай Пагоні. Адаведна, на маю думку, прынамсі гэтая гіпатэтычная рэканструкцыя Файл:Grunwald Pogoń czerwona.svg усё ж мае права на існаваньне. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:59, 20 красавіка 2022 (+03)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Сьцягафікацыя/Вялікае Княства Літоўскае».