Абмеркаваньне шаблёну:Населеныя пункты

Дапаўненьне

рэдагаваць

Трэба яшчэ дадаць аграгарадок, маёнтак і ўрочышча. Лічу, што ў шаблёнах сельсаветаў патрэбна падпарадкоўвацца менавіта гэтаму сьпіску — ад буйнейшых да драбнейшых. --Ліцьвін (гутаркі) 10:04, 5 траўня 2012 (FET)

Трэба яшчэ дадаць ваколіцу. І, мяркую, пасёлак больш значны населены пункт чым вёска і сяло. --Ліцьвін (гутаркі) 12:42, 19 траўня 2012 (FET)

Ваколіца (аколіца) у шаблёне ўжо ёсьць. Наконт «пасёлку»: відаць, у тэорыі так і мела быць, але ў выніку атрымалася зусім адваротнае (зрэшты, звычайная справа для саветаў). У той жа Гомельскай вобласьці існуюць сотні «пасёлкаў», у якіх жыве толькі некалькі дзясяткаў жыхароў. Пагатоў, у сучасным законе РБ «пасёлкі» азначаецца абсалютна ідэнтычна традыцыйным вёскам: «поселки, деревни – населенные пункты, в которых создана соответствующая производственная и социальная инфраструктура, не отнесенные к агрогородкам». То бок няма ніякага сэнсу ўжываць у прэамбулах артыкулаў гэты саветызм-маскалізм, які нават не нясе ніякага практычнага сэнсу, апрача хіба каляніяльнага. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 16:45, 30 траўня 2012 (FET)

У Памяці Менскага раёну на старонцы 63 зьмешчаны наступныя сьпіс тыпаў населеных пунктаў: мястэчкі, сёлы, вёскі, маёнткі і сядзібы, фальваркі, засьценкі, ваколіцы, хутары, урочышчы, корчмы, аднасельлі, пасёлкі, а таксама выселкі, пустэчы, лясныя варты (старожкі), пчальнікі, чыгуначныя будкі, чыгуначныя станцыі і паўстанкі. --Ліцьвін (гутаркі) 21:23, 5 ліпеня 2012 (FET)

Аднасельле — здаецца, тое ж што дворышча; корчмы, сядзібы, чыгуначныя будкі, чыгуначныя станцыі і паўстанкі, лясныя варты (старожкі), пчальнікі — усё ж, напэўна, не асобныя тыпы НП, а гаспадарчыя аб'екты з пэрсаналам, што стала жыве побач. Выселкі і пустэчы, мабыць, можна дадаць, але якія да іх будуць артыкулы? --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 22:01, 5 ліпеня 2012 (FET)
Сядзібы падаюцца менавіта як «маёнткі і сядзібы». Думаю, гэта гаворыць пра тое, што гэта фактычна адно і тое ж. Дзе асобныя артыкулы пра вёскі, бачыў, што ў такім годзе вёска была лясной вартай. --Ліцьвін (гутаркі) 23:07, 5 ліпеня 2012 (FET)
Пра сядзібы-маёнткі рацыя, пра лясную варту нават ня ведаю — зноў такі: які будзе пра гэтае паняцьце артыкул? --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 23:20, 5 ліпеня 2012 (FET)
Адкуль такая назва, калі і чаму зьявіліся такія населеныя пункты, дзе былі і колькі, калі масава скасоўваліся, самыя буйныя. --Ліцьвін (гутаркі) 00:01, 6 ліпеня 2012 (FET)
Добра. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 00:05, 6 ліпеня 2012 (FET)
І, атрымліваецца, засьценак больш за ваколіцу. І чаму асноўны артыкул Аколіца, а не Ваколіца?
І, я так разумею, лясная варта нават менш за ўрочышча, а выселка і пустэча больш за лясную варту. --Ліцьвін (гутаркі) 01:05, 6 ліпеня 2012 (FET)
Напэўна, усё так. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 16:34, 6 ліпеня 2012 (FET)
Дадам яшчэ сядзібу. --Ліцьвін (гутаркі) 19:04, 6 ліпеня 2012 (FET)
Вярнуцца да старонкі «Населеныя пункты».