Абмеркаваньне катэгорыі:Асобы Беларусі

Ці гэтая назва найлепшая? Мо будуць іншыя прапановы? --EugeneZelenko 02:39, 31 Oct 2004 (UTC)

Назва нармальная, але на Галоўнай старонцы ужо ёсьць побач з Выбітнымі асобамі спасылка Беларусы - ці ня тое ж гэта самае? --Red_Winged_Duck 12:53, 31 Oct 2004 (UTC)

Беларусы — артыкул пра нацыю. --EugeneZelenko 14:03, 31 Oct 2004 (UTC)
Катэгорыя:Выбітныя асобы Беларусі — людзі любой нацыянальнасьці (габрэі, палякі, расейцы і г.д.), тыя, нарадзіўся ці жыў у Беларусі. --EugeneZelenko 14:03, 31 Oct 2004 (UTC)

Думаю, яшчэ варта ператварыць гэта ўсё ў катэгорыю. --Red_Winged_Duck 12:53, 31 Oct 2004 (UTC)

Маеш рацыю :-) Катэгорыю падтрымліваць значна лягчэй, чымсьці сьпіс. --EugeneZelenko 14:03, 31 Oct 2004 (UTC)

я таксама сумнявалася ў карэктнасьці такой назвы, але лепшага не прыдумала.

вядомыя асобы? знакамітыя асобы? знакамітыя прадстаўнікі Беларусі?

"Выбітнасьць" - рыса адносная. Для кагосьці выбітны Васіль Быкаў, а для кагосьці і Дзяржынскі ці Лукашэнка - выбітныя беларусы. Трэба нэўтральнасьць! Выбітнасьць у сэньсе "вядомасьць"? Таксама адносна. Камусьці Напалеон Орда вядомы, а камусьці - не. Таму прапаную перайменаваць катэгорыю ў "Беларусы", і аналяґічна ствараць катэґорыі пра прадстаўнікоў іншых нацый. Гэта нэўтральна і неэмацыйна, ніякіх "Славутых сыноў Бацькаўшчыны".
Пад "Беларусамі" разумець як жыхароў Беларусі, так і людзей у замежжы беларускага паходжаньня. Бо калі шукаць беларусаў "па крыві" (Да каго належа Васіль Быкаў зь ціпа "расейскім" прозьвішчам? Ці расеец Мулявін? Яшчэ чэрап мераць будзем, у каго беларускей?), дык гэта справа таксама дурная.--Czalex 12:10, 23.03.2005 (UTC)
Падтрымліваю. --Monk 12:18, 23.03.2005 (UTC)
Супраць. Напрыклад, габрэі пагодзяцца з тым, што іх запішуць у беларусы? Ці пісаць беларуса-габрэй ці беларус габрэйскага паходжаньня? --EugeneZelenko 14:43, 23.03.2005 (UTC)
калі пісаць чалавека ў катэгорыі і Жыды (Габрэі), і Беларусы, дык не пакрыўдзяцца--Czalex 23:10, 25.03.2005 (UTC)
Прапаную: Асобы: Беларусь. Ідэя ўзятая з ру ;). --Monk 23:28, 25.03.2005 (UTC)
І чым гэта будзе істотна і прынцыпова адрозьнівацца ад назвы Выбітныя асобы Беларусі? --EugeneZelenko 05:32, 26.03.2005 (UTC)
Па-першае, прасьцей і зручней выглядае, па-другое, прыбірае суб'ектыўную частку - выбітнасьць.--Monk 08:16, 26.03.2005 (UTC)
Цяжка называць выбітнасьць суб'ектыўнай. Калі гэтыя людзі вядомыя за межамі сям'і і сяброў — яны ўжо выбітныя. Незалежна ад нэгатыўнай ці пазытыўнай адзнакі іх дзейнасьці. --EugeneZelenko 14:25, 26.03.2005 (UTC)
Ok. Згодзен. --Monk 11:58, 27.03.2005 (UTC)
Ня згодзен. Слова "выбітнасьць" носіць яскрава пазытыўны кантэкст (параўн. анг. outstanding, рас. выдающийся). Калі зьявяцца артыкулы пра Паўлючэнку ці Шэймана - яны ў нас таксама будуць "выбітныя"? Настойліва прапаную зьмяніць назву катэгорыі на нэўтральнае Асобы: Беларусь--Czalex 05:48, 01.04.2005 (UTC)

Тут вельмі правільна паднялі на самым пачатку пытаньне пра вельмі няўдалую назву катэгорыі (і ўсіх падкатэгорыяў), але ў абмеркаваньні зьмясьцілі акцэнт, на жаль, на зусім іншае, пра што ня варта было і спрачацца. Праблема вось у чым: назва катэгорыі і ўсіх падкатэгорыяў - "выбітныя асобы" - неадпавядае рэчаіснасьці, яна проста недакладная. Бо ня кожны чалавек, які трапляе ў гэтую энцыкляпэдыю, насамрэч выбітны (па-расейску - исключительный, выдающийся, замечательный).

У гісторыі Беларусі было і ёсьць шмат пісьменьнікаў, актораў, гісторыкаў, мастакоў, сьвятароў, палітыкаў і інш., АЛЕ далёка НЯ ЎСЕ зь іх ВЫБІТНЫЯ!!! Ёсьць выдатныя (не люблю я гэтыя паланізмы "выбітныя"!), а ёсьць звычайныя, шэраговыя творцы, дзеячы якіх БОЛЬШАСЬЦЬ. Ці можна ў адзін шэраг ставіць скажам талент Максіма Багдановіча, Янкі Купалы і аўтара (?) просьценькага вершыка Паўлюка Багрыма ці якога-небудзь сучаснага раённага ўзроўню паэта?! Czalex вышэй таксама добра паказаў неадпаведнасьць назвы катэгорыі ў дачыненьні палітыкаў.

І ўрэшце, раю зьвярнуць увагу хоць бы на назвы падобных катэгорыяў у іншых мовах.

Мая прапанова: "Асобы (або: людзі), зьвязаныя зь Беларусьсю", "Асобы, зьвязаныя з Горадняй". А таксама, мне падаецца, трэба, каб, як у палякаў (http://pl.wikipedia.org/wiki/Kategoria:Biografie_wed%C5%82ug_region%C3%B3w) былі не асобы з нейкай вобласьці, а з гістарычных рэгіёнаў "Асобы, зьвязаныя з Палесьсем".

Як і Czalex, КАТЭГАРЫЧНА настойваю на зьмене гэтай няўдалай назвы катэгорыі!--Ihar Baranouski 23:09, 9 сьнежня 2011 (FET)

Падтрымліваю ідэю пераназваць падобныя катэгорыі ў «Асобы, зьвязаныя з X». Мяркую, варта перанесьці абмеркаваньне на форум, бо пытаньне закранае вялікую колькасьць катэгорыяў і варта, каб максымальная колькасьць удзельнікаў выказала сваё меркаваньне. --Red_Winged_Duck 23:36, 9 сьнежня 2011 (FET)
Супраць перайменаваньня ў «Асобы, зьвязаныя з X». За «Асобы: Беларусь». --Jauhienij 23:51, 9 сьнежня 2011 (FET)
Што значыць супраць? А матывацыя? вы падтрымліваеце захаваньне блытаніны і неадназначнасьці ў энцыклапэдыі!--Ihar Baranouski 18:02, 12 сьнежня 2011 (FET)
:) Якая можа быць блытаніна ў назьве «Асобы: Беларусь»? --Jauhienij 18:53, 12 сьнежня 2011 (FET)
:) Выбачайце, адразу не зразумеў супраць чаго Вы. Вашая прапанова - гэта лепш, чым зараз. Але яна мае хібу - ёсьць яшчэ такое паняцьце, як культура мовы... Беларусь - асоба? :) --Ihar Baranouski 19:45, 13 сьнежня 2011 (FET)
Каб пазьбегнуць ацэнкавай «выбітнасьці» (як і самога нядаўняга запазычаньня з польскай «выбітны») прапаную назву «Вядомыя асобы Беларусі». У гэтым выпадку «вядомы» сьведчыць толькі пра тое, што адпаведная асоба мае энцыкляпэдычную значнасьць (то бок «вядомасьць» у АК). --Казімер Ляхновіч 20:04, 13 сьнежня 2011 (FET)
Вярнуцца да старонкі «Асобы Беларусі».