Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Правілы і прынцыпы ўпарадкаваньня катэгорыі Архітэктура

Сьв. ці Сьвяты

рэдагаваць

Антон, думаю варта абмеркаваць пытаньне аб назовах цэркваў, каб пэўная разумная аднастайнасьць была. Таксама заклікаю народ далучацца і выказваць свае меркаваньні, каб прыняць найбольш разумнае рашэньне!!!

Пытаньне: як лепей пісаць у назовах Сьв. (скарочана, ячаго я прытрымліваюся), ці поўнае Сьвятога ? я прытрымліваюся тае пазыцыі, каб такія скажам так тэхнічныя ці аднастайныя элемэнты скарачаць. Аднак я куды болей за тое, каб аднастайна пісаць назовы!!! якую зараз трэ сумесна выпрацаваць. --Мікола Волкаў 19:06, 26 лютага 2008 (UTC)

Назвы мусяць быць поўнымі, без скарачэньняў, тут не папера, каб яе эканоміць. У сытуацыі асноўнага артыкулу назва мусіць быць як мага больш поўнай, напрыклад, «Вялікае княства Літоўскае», а не «ВКЛ», але ў той жа час артыкулы, як «Палітыка ВКЛ» ці «Эканоміка ВКЛ» варта называць у скарочаным варыянце. Калі ёсьць нейкая патрэба (хаця асабіста я яе ня бачу), дык з скарочаных варыянтаў са Сьв. можна рабіць перанакіраваньне на асноўны артыкул. --Red_Winged_Duck 20:21, 26 лютага 2008 (UTC)
Аднак, практыка скарачэньня прыметніку Сьвяты, даволі пашыраная. У беларускім выпадку спасылаюся перш за ўсё на www.radzima.org --Мікола Волкаў 20:38, 26 лютага 2008 (UTC)
Трэба не на сайты іншыя спасылацца, а на здаровы сэнс. І праблемы ў тым, каб пісаць поўныя назвы артыкулаў без скарачэньняў, я ня бачу. --Red_Winged_Duck 21:50, 26 лютага 2008 (UTC)
Я за тое, каб калі скарачаць, то толькі ў "сьв. + Імя". Сьвятога Духа скарачаць гэта неяк дзіўна па мне. AntonBryl 22:02, 26 лютага 2008 (UTC)
Згодзен, праблема толькі ў тым што "здаровы сэнс" ёсьць выключна суб'ектыўным паняткам, у прыватнасьці ў людзей, у якія зрабілі Радзіму.орг здаровага сэнсу было ня меней за Вас і мяне, а можа і болей нас разам узятых, гледзячы на плён іх працы. У тым што я спасылаюся на практыку ўжываньня я ня бачу неякай памылкі.
Ня бачу падставаў кіравацца сайтам radzima.org і выступаю за тое, каб артыкулы мелі максымальна поўную назву. --Red_Winged_Duck 22:30, 26 лютага 2008 (UTC)

Дарэчы, па выніках абмеркаваньня прапаную зьмяніць усе існуючыя старонкі па стандарце. на які пагадзімся і не ствараць перанакіраваньня, акрамя штучнага павялічэньня колькасьці артыкулаў і блытаніны ў катэгорыях гэта нічога ня дасьць. і ў далейшым прытрымлівацца гэтага правіла і прапаноўваць іншым прытрымлівацца яго. --Мікола Волкаў 22:07, 26 лютага 2008 (UTC)

Перанакіраваньні не ўваходзяць у катэгорыі і ня ўлічваюцца ў агульнай колькасьці артыкулаў. У катэгорыю ўваходзіць выключна артыкул, на які зробленыя перанакіраваньні. --Red_Winged_Duck 22:30, 26 лютага 2008 (UTC)
Дзякуй за тлумачэньне! магчыма так будзе прасьцей, каб не выпраўляць спасылкі на іншамоўных старонках. --Мікола Волкаў 22:32, 26 лютага 2008 (UTC)
З выпраўленьнем спасылак на іншамоўных старонках вялікай праблемы няма — дастаткова запытаць аднаго з робатаў прайсьціся на нашых артыкулах. --EugeneZelenko 14:52, 27 лютага 2008 (UTC)

Антон, у дадзеным выпадку трэба проста прыйсьці да чагосьці пэўнага на падставе простага галасаваньня больш-менш дасьведчаных у пытаньні архітэктуры і вікіпэдыі людзей (калі можна самому сябе так усхваляць). Я так мяркую, здаровы фармалізм у гэтым пляне дась пасьля кучу плюсаў. Але калі мы набярэм ужо ладны задзел артыкулаў з рознымі формамі назоваў будзе цяжэй штосьці пад адзіны ўзор падвесьці. --Мікола Волкаў 22:12, 26 лютага 2008 (UTC)

Таксама лічу, што лепей не выкарыстоўваць скарачэньні — так лягчэй разумець і чытаць, асабліва ў выпадку Сьвятых (Сьвв). Дый і асаблівай эканоміі ў даўжыні назвы, на мой погляд, няма. --EugeneZelenko 14:52, 27 лютага 2008 (UTC)

Значыцца пакуль тры чалавекі супраць аднаго за тое каб пісаць Сьвяты без скарачэньняў. Прапаную пачакаць яшчэ які тыдзень меркаваньняў іншых. --Мікола Волкаў 19:20, 27 лютага 2008 (UTC)

Такім чынам, можна канстатаваць факт амаль што адзінагалоснай падтрымкі варыянту выкарыстаньня поўнага варыянту слова Сьвяты замест скарачэньня Сьв. Просьба уважаць дадзены выбар за правіла перангазваць усе старыя назвы і ў далейшым у новых артыкулах выкарыстоўваць варыянт без скарачэньня. --Мікола Волкаў 22:35, 26 сакавіка 2008 (UTC)

Вярнуцца да старонкі праекту «Правілы і прынцыпы ўпарадкаваньня катэгорыі Архітэктура».