Вікіпэдыя:Правілы і прынцыпы ўпарадкаваньня катэгорыі Архітэктура

МЭТА СТАРОНКІ:

  • Напісаньне правілаў, нормаў і прынцыпаў для ўпарадкаваньня артыкулаў у катэгорыя: Архітэктура.
  • На дадзенай старонцы будуць прапанаваныя некаторыя нормы. Дзеля ўдасканаленьня і зьмяненьня пэўных зь іх распачынайце дыскусію на старонцы Абмеркаваньня да гэтай старонкі, каб дасягнуць паразуменьня і кансэнсусу.
  • Просьба: ня ўносьце праўкі на старонку «Правілаў» без узгадненьня з зацікаўленымі ў рэдагаваньні катэгорыі Архітэктуры бакамі.
  • Дадаваць новыя правілы можна па сваім асабістым жаданьні, у далейшым жа яны будуць разгледжаны на старонцы абмеркаваньня ўсімі зацікаўленымі, дзе і вырашыцца далейшы іх лёс.

Архітэктура — збудаваньні рэдагаваць

Важным зьяўляецца ўсьведамленьне адрозьненьняў у катэгорыі Архітэктура паняткаў Архітэктура і збудаваньне, у прыватнасьці гэта пазбавіць шматлікай блытаніны.

  • панятак Архітэктура — у назьве катэгорыяў будзем разумець як выключна тэарэтычны панятак. Катэгорыі і артыкулы, якія будуць групавацца ў катэгорых са словам Архітэктура мусяць мець выключна тэарэтычны сэнс. Прыкладам, ня трэба зьмяшчаць у катэгорыі «Гатычная архітэктура» пералік гатычных збудаваньняў, але трэба і будзе вітацца спасылка на катэгорыю «Гатычныя збудаваньні». У катэгорыі ж «Гатычная архітэктура» могуць зьмяшчацца падкатэгорыі «Гатычная архітэктура ВКЛ» (якая ізноў жа ня будзе пералікам помнікаў) і розныя тэарэтычныя напрацоўкі наконт архітэктуры готыкі.
  • панятак «збудаваньні» — трэба разумець у яго выключна практычнай форме, г.зн. гэта ўсё тое, што было калісьці збудавана. Сэнс яго, каб менавіта акумуляваць усе практычна створаныя збудаваньні і аддзяліць гэта ўсё ад тэорыі архітэктуры.

Сэнс гэтага падзелу ў тым, каб пазьбегнуць згрувашчваньня, прыкладам, у катэгорыі «Гатычная архітэктура Вялікага Княства Літоўскага» паняткаў, тэрмінаў, пэўных школ, пэрыядаў і адначасова ўсіх помнікаў.

Назва збудаваньняў рэдагаваць

Для ўпарадкаваньня назваў збудаваньняў будуць слушныя наступныя нормы:

  • Месца лякалізацыі помніка пісаць (!) у канцы назвы ў дужках у назоўным склоне. Прыкладам: Касьцёл Сьв. Ксавэрыя (Горадня). Лепей не ўжываць месца геаграфічнай лякалізацыі у якасьці прыметніка наперадзе назвы помніка: Гарадзенскі касьцёл Сьв. Ксавэрыя. Сэнс у тым, што месца лякалізацыі заўжды будзе падкрэсьлівацца структурай катэгорыяў.
  • Для назвы па імені Сьвятога царкоўных збудаваньняў варта ўжываць найбольш ужывальны варыянт. Прыкладам: лепей Дабравешчанская царква (Супрасьль), чым Царква Сьв. Дабравешчаньня (Супрасьль) і Касьцёл Найсьв. Дзевы Марыі (Менск), чым Марыінскі касьцёл (Менск).
  • У назвах храмаў паводле Сьвятых лепей арыентавацца на варыянт, прапанаваны на сайце www.radzima.org. Калі храмы шмат разоў перабудоўваліся і мянялі канфэсію, лепей браць апошні варыянт. Выкарыстаньне першаснага варыянту назвы вітаецца ў выпадку вялікае значнасьці першаснага аб’екта для беларускай культуры і гісторыі: прыкладам Царква Сьв. Духа (Менск), а Сьвятадухаўскі катэдральны сабор (Менск), маецца на ўвазе ўніяцкая царква на Верхнім Рынку, якая была пераабсталявана расейцамі пад праваслаўную катэдру, а пасьля ўвогуле зьнесеная камуністамі.
  • У назвах храмаў не выкарыстоўваць скарачэньне (з кропкай!) перад імёнамі Сьвятых: Сьв. — Сьвв. У назовах храмаў ці імёнах саміх сьвятых пісаць поўны варыянт: Сьвяты.

Касьцёлы — цэрквы — мячэты рэдагаваць

  • Каб спрасьціць жыцьцё і назвы катэгорыяў, варта замяніць катэгорыі са словамі «Каталіцкі храм» — «Праваслаўны храм» — «Ісламскі храм» на мячэт, бо ў беларускай мове ёсьць адпаведныя простыя назовы для іх «касьцёл» — «царква» — «мячэт». Магчыма найменьне Уніяцкі храм, ці лепей калі ўжываецца ў множным ліку — «Уніяцкія цэрквы Беларусі».
  • Тэарэтычныя праблемы адпаведна праваслаўнай, каталіцкай, уніяцкай і ісламскай архітэктур варта разьбіраць у разьдзелах «Каталіцкае храмабудаўніцтва»/"«Храмабудаўніцтва»/«Архітэктура паводле функцыяў».