Некалькі ўдакладненьняў:

  • чаму тэрмін 14 дзён, а ня месяц?
    • Гэта валюнтарызм :-) На самой справе — як вырашым, там і будзе. --EugeneZelenko 14:08, 29.08.2005 (UTC)
  • варта ўказваць дату сканчэньня галасаваньня (напрыклад, 1 кастрычніка 2005);
    • Дата сканчэньня = дата намінацыі (з подпісу) + тэрмін галасаваньня. --EugeneZelenko 14:08, 29.08.2005 (UTC)
  • таксама можна было бы пазначыць, што адбываецца з артыкуламі, якія не былі абраныя (пераходзяць на наступны месяц, ці абнуляюцца ўсе галасы і ўсё пачынаецца спачатку);
    • Пасьля нейкай дапрацоўкі могуць намінавацца ізноў. --EugeneZelenko 14:08, 29.08.2005 (UTC)
  • пазначыць, што адбываецца ў выпадку, калі ніводны артыкул не атрымае 5 галасоў, ці 2/3.
    • Гэта будзе цяжка :-). --EugeneZelenko 14:08, 29.08.2005 (UTC)

--Red_Winged_Duck 08:46, 29.08.2005 (UTC)

  • А чаму яшчэ ніхто не намінуе — у Вікіпедыі ўжо ёсць шмат цікавых артыкулаў, а старонка без намінацый… І як гэта будзе рабіцца? Кожны, хто захоча, дадае сюды свой артыкул, ці толькі стваральнік артыкула можа яго дабавіць? Dmy 03:33, 12.09.2005 (UTC)
Дык намінуйце :-) Мае намінацыі будуць даволі суб'ектыўнымі...
Ніякіх абмежаваньняў на тое, хто будзе намінаваць няма. Пажадана, але не абавязкова, каб артыкул рэдагаваўся больш чым адным удзельнікам/удзельніцай.
EugeneZelenko 14:14, 12.09.2005 (UTC)

Калі ласка, выкарыстоўвайце гэтыя шаблёны пры ўдзеле ў галасаваньні па выбраным артыкуле:

  Прапаную і падтрымліваю

  Падтрымліваю

  Нэўтральна

  Супраць

Таксама можна карыстацца шаблёнам Камэнтар. -- Bełamp 17:25, 17.жніўня.2006 (UTC)

Можа перанесьці архіў на асобную старонку? Каб не блыталі куды дадаваць новыя кандыдатуры. — аляксей 15:57, 19 лістапада 2007 (UTC)

Слушна. Дый і памер старонкі паменшыцца. --EugeneZelenko 16:12, 19 лістапада 2007 (UTC)
зрабіў ~ аляксей 19:22, 19 лістапада 2007 (UTC)

А што, нікога не бянтэжыць, што "большасьць галасоў" - гэта 2/2? То бок 100 адсоткаў? Julie 08:05, 11 траўня 2008 (UTC)

Гэта 2/3 (⅔). Магчыма, трэба павялічыць памер шрыфту. --EugeneZelenko 14:39, 11 траўня 2008 (UTC)
А! Зразумела, дзякуй. Julie 08:48, 12 траўня 2008 (UTC)

Бягучы лік

рэдагаваць

Можа лепей будзе ня «лік», а «стан» або «вынік»? «Лік» у мяне чамусьці трывала асацыюецца з спортам. —zedlik 22:53, 21 лістапада 2008 (UTC)

Можа і стан, і вынік. На маю думку - гэта ўсё блізказначнікі. Між тым, Вы маеце рацыю: тут на самой справе ідзе спартыўнае спаборніцтва - спаборніцтва за выбранасьць артыкулаў! :)--BluScorpio 08:16, 24 лістапада 2008 (UTC)
Акрамя спаборніцтва, ў працэсе варта таксама паляпшаць якасьць артыкулаў, што не заўсёды трансьліруецца ў колькасьць галасоў :-) --EugeneZelenko 15:14, 24 лістапада 2008 (UTC)

Простите, что не-по белорусскому.

Хочу высказать крайнее недовольство по поводу того, как происходит процесс выбирания избранных ("выбраных") статей. Вы хоть где-нибудь видели, что номинатор статьи ставит свою подпись под "За"?! Полное бескультурие! Я (и не только я) думаю, что это по крайней мере неприлично автоматически ставить свою подпись "За", если ты - номинатор статьи. У вас же, я смотрю, такое наблюдается абсолютно везде, куда ни глянь. Этот голос номинатора не должен решать в выборе абсолютно ничего. Советую пересмотреть всем вам, выборщикам, политику "отбирания" и прекратить это. С уважением, Якушев Илья 93.84.107.189 18:22, 8 студзеня 2009 (UTC)

Дзякуй за вашае меркаваньне. Я не зьяўляюся ні прыхільнікам, ні праціўнікам ніводнай з двух згаданых пазыцыяў, але на маю думку забарона намінатару галасаваць за сваю прапанову можа быць толькі падставай для спэкуляцыяў, бо адразу зьяўляюцца шляхі высоўваньня артыкулаў «віртуаламі», каб не «згубіць» свой голас, ці падобных рэчаў. Фактычна намінаваньне ў апісанай вамі сытуацыі можна разглядаць як голас намінатара ў падтрымку ягонай ці ейнай прапановы, токі выказаны няяўна. Калісьці было дамоўлена, што ўсе галасы пазначаюцца яўна, то бок бягучую сытуацыю можна разглядаць падобную да намінант + чатыры абавязковыя галасы замест існуючыю пяці, але сутнасьць застаецца тая ж. Калі існыя правілы парушаюць пэўныя этычныя альбо агульнапрынятыя правілы, то вядома, іх можна пераглядзець. Калі ёсьць жаданьне, можна абмеркаваць гэта асобным пытаньнем. —zedlik 19:19, 8 студзеня 2009 (UTC)
Смягчу тон после вашего комментария... :) Якушев Илья --93.85.98.164 12:55, 10 студзеня 2009 (UTC)
Дзякуй за разуменьне! :) —zedlik 22:44, 10 студзеня 2009 (UTC)

Пытаньне

рэдагаваць

А чаму не абралі артыкул за сьнежань? --Vasyl` Babych 20:35, 26 сьнежня 2009 (UTC)

Абралі Летуву, толькі не зьмянілі галоўную старонку. --Jauhienij 21:16, 26 сьнежня 2009 (UTC)
Зразумела, дзякуй. --Vasyl` Babych 21:26, 26 сьнежня 2009 (UTC)
Яна зьменіцца аўтаматычна першага чысла. —zedlik 22:25, 26 сьнежня 2009 (UTC)

Крытэры галасаваньня

рэдагаваць

Варта ўдакладніць крытэры галасаваньня, бо цяпер яны выглядаюць двухсэнсоўна. Выраз Падтрымліваецца большасьцю (⅔) галасаваўшых азначае ўлік галасоў толькі сярод галасоў «за» і «супраць» ці сярод усіх галасоў, якія ўзялі ўдзел у галасаваньні? У апошнім выпадку голас «нэўтральна» атрымліваецца цалкам эквівалентным голаму «супраць», што, на маю думку, зьяўляецца не зусім лягічным. —zedlik 15:45, 28 лютага 2010 (UTC)

Новая працоўная старонка

рэдагаваць

Неабходна стварыць для ўпарадкваньня Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы/Архіў, па прыкладзе зь Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Архіў, каб мець магчымасьць перанесьці неактуальныя абмеркаваньні ў архіў. Спадзяюся пярэчаньняў ня будзе, тады ствару новую старонку.--Mr. Sрock (гутаркі) 23:53, 3 жніўня 2013 (FET)

  Зроблена--Mr. Sрock (гутаркі) 18:14, 4 жніўня 2013 (FET)
Вярнуцца да старонкі праекту «Кандыдаты ў абраныя артыкулы/Варыянт 1».