Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Дні году

Апошні каментар: 1 ліпеня 2011, ад удзельніка Zedlik у тэме Год сьмерці ў сэкцыі Нараджэньні

Увогуле падтрымліваю, толькі пара заўвагаў:

  • удзельнікі мусяць карыстацца тэзамі — калі гэта рэкамэндацыя, а ня правіла, удзельнікі нікому нічога ня мусяць :)
  • [[год]] — Зацемка пра падзею зь вялікай літары, на канцы кропка. — як па мне, крыху дзіўнаватая форма. Па першае, мусіць быць сьпіс, бо іначай нічога добрага з гэтага ня выйдзе, таму патрэбны маркер сьпісу перад нумарам году. Далей, калі гэта сьпіс, то ў канцы пункту кропкі ня можа быць: альбо кропка з коскай, альбо коска, альбо нічога. Ну і зноў жа, увесь выраз разам «[[год]] — Зацемка пра падзею зь вялікай літары, на канцы кропка» утварае звычайным чынам пабудаваны сказ, няма ніякага сэнсу выкарыстоўваць вялікую літару пасьля працяжніка.
  • у разьдзел сьвяты таксама варта было б дадаць рэлігійныя, і, магчыма, прадугледзіць сытуацыю з рухомымі сьвятамі.

zedlik 21:02, 31 сакавіка 2010 (UTC)

Падтрымліваю прапановы zedlika. Таксама прапаную дадаць, што для адпаведнай падзеі або аб’екту, пра які распавядаецца ў разьдзеле «Падзеі», мусіць існаваць артыкул у Вікіпэдыі. --Red_Winged_Duck 12:29, 1 красавіка 2010 (UTC)
То бок, як і з асобамі? Wizardist г 12:40, 1 красавіка 2010 (UTC)
Так, фактычна наяўнасьцю артыкула будзе рэгулявацца і значнасьць падзеі або асобы. --Red_Winged_Duck 12:57, 1 красавіка 2010 (UTC)

Прапаную для сьвятаў, што прыпадаюць на гэты дзень падаваць сьцяжок краіны, напрыклад...

Нават ня ведаю, наколькі гэта мэтазгодна. Вось чаму: на маю думку, калі ёсьць сьцяг, то гаворка ідзе пра дзяржаўнае сьвята. Возьмем 25 сакавіка: ёсьць Дзень Волі, але дзяржаўным сьвятам ён не зьяўляецца. Таксама і дзень вайсковай славы (9 верасьня?). Асабіста я ня супраць, але што робіць Вікіпэдыя, дык гэта прапагандуе талерантнасьць і палітычную карэктнасьць, якая не заўсёды ёсьць плюсам у справе. Wizardist г 11:35, 22 красавіка 2010 (UTC)
У польскай вікіпэдыі я такое падгледзеў... Зразумела, што сьцягі тычацца толькі дзяржаўных афіцыйных сьвятаў... --Ruslan Raviaka 11:44, 22 красавіка 2010 (UTC)

Прапанова

рэдагаваць

З-за сваёй растароплівасьці, калі рабіў праект рэкамэндацыі, забыўся, што існуюць яшчэ артыкулы для гадоў, а таксама падобная структура ў артыкулах, дзе гісторыя апісваецца ў выглядзе храналёгіі па гадах. Чаму б патрабаваньні да афармленьня, зьмешчаныя ў гэтай рэкамэндацыі, не скарыстаць і для гадоў, і для артыкулаў зь пералічэньнем гадоў/датаў? Wizardist г 11:56, 5 чэрвеня 2010 (UTC)

Падтрымліваю. Відаць, так і зробім. —zedlik 20:04, 4 жніўня 2010 (UTC)
  Зроблена. Трэба пост-фактум увесьці зьмены ў рэкамэндацыю, а мабыць і перайменаваць яе, напрыклад у Вікіпэдыя:Храналягічныя сьпісы, тады яна нават назвай будзе ахопліваць ня толькі асобныя артыкулы, але і рэкамэндацыі афармленьня падобных сьпісаў у артыкулаў у гісторыі. Wizardist г 14:53, 9 жніўня 2010 (UTC)
Файна, дзякуй. Можна, было б лягічней. —zedlik 15:07, 9 жніўня 2010 (UTC)

Стары і новы стылі

рэдагаваць

Як наконт прапановы дадаваць падзеі, нараджэньні і сьмерці ў адпаведнасьці з Грэгарыянскім каляндаром? Бо пакуль у мяне няма ўпэўненасьці, ці так робіцца зараз. Wizardist г 19:17, 4 жніўня 2010 (UTC)

Калі не памыляюся, так, здаецца, і робіцца. —zedlik 20:04, 4 жніўня 2010 (UTC)

Год сьмерці ў сэкцыі Нараджэньні

рэдагаваць

Думаў пра гэта хіба не паўгады, і прыйшоў да высновы, што не залішнім будзе дадаваць у дужках у канцы запісу зацемку кшталту (пам. 1949) (без нахіленьня). Я крыху пазьней дадам гэта ў старонку рэкамэндацыі (калі хтосьці супраць і мае разумныя аргумэнты, зладзім апытаначку перад рэдагаваньнем). Калі ніхто ня будзе супраць, ай да дадаваць зьвесткі пра год сьмерці ў прыведзеным вышэй фармаце ў старых і новых запісах. — Wizardist г 16:47, 28 чэрвеня 2011 (EEST)Адказаць

А як гэта дапаможа чытачу? Калі ёсьць спасылка на артыкул пра асобу, там можна знайсьці дату сьмерці і іншую інфармацыю. --EugeneZelenko 17:13, 29 чэрвеня 2011 (EEST)Адказаць
Гэта не перашкодзіць і ня будзе залішнім. А ўжо дапаможа, ці не, залежыць ад чытача. — Wizardist г 18:40, 29 чэрвеня 2011 (EEST)Адказаць
У розных разьдзелах бачыў розныя падыходы і па вялікім рахунку ня бачу нічога кепскага ні ў падаваньні гэтых датаў, ні ў іх адсутнасьці. Але калі падаваць то гэта мусіць быць пасьлядоўна: даты пазначаныя для ўсіх асобаў у сьпісе, даты пазначаныя таксама і ў сэкцыі «памерлі», вікіспасылка на год абсалютна непатрэбная. На маю думку, аднаснайнасьць лепей, чым калі будзе палова так, палова гэтак, таму калі пераробліваць, то ўсё разам. —zedlik 02:27, 1 ліпеня 2011 (EEST)Адказаць
У тым сэнсе, што калі даты сьмерці няма, то гэта можа быць зразуметым як «асоба яшчэ жыве». Таму каб пазьбегнуць блытаніны, дату сьмерці трэба пазначыць для ўсіх памерлых асобаў ва ўсіх артыкулах, іначай, на маю думку, будзе горай, чым цяпер. —zedlik 02:29, 1 ліпеня 2011 (EEST)Адказаць
Вярнуцца да старонкі праекту «Дні году».