Абмеркаваньне:UltraВожык

«Атлантыда» vs «Атлянтыда»

рэдагаваць

На афіцыйным сайце праекту Атлантыда напісана менавіта празь літару «а» (па сучанаму правапісу), так як і Ідэалогія, а не «ідэалёгiя». Усё ж афіцыйныя назвы твораў (альбомаў, песень і г.д.) трэба пакідаць у арыгінальным напісаньні...

Аўтарытарызм

рэдагаваць

Беларуская ўлада аб'ектыўна аўтарытарная. Таму словы на думку аўтараў песень можна апусьціць. --JanMarozau 15:32, 14.12.2005 (UTC)

Сама ўлада гэтак ня лічыць. Таму аргумэнт пра аб'ектыўнасьць не прымаецца. --EugeneZelenko 15:38, 14.12.2005 (UTC)
Такі тут вы памыляецеся.
...Но чтобы была эффективной власть, надо выстроить систему. И я ее начал выстраивать. Да — я нигде это не скрываю — в Беларуси власть авторитарна. А что, она в России не авторитарна? Вы несколько другими методами это выворачиваете, я более открыто, искренне это делаю.
Глядзіце тут адказ на пытаньне газэты "Ставропольская правда" --JanMarozau 15:50, 14.12.2005 (UTC)
У прававой дзяржаве падобныя пытаньні павінен вырашаць суд, а не асобныя цытаты :-) У Канстытуцыі жа аўтарытарызм не запісаны... --EugeneZelenko 16:04, 14.12.2005 (UTC)
У прававой, кажаце. :-) Пытаньне азначэньня рэжыму не знаходзіцца ў кампэтэнцыі суду і ўвогуле ў прававой сфэры, але ў сфэры палітычнай навукі. --JanMarozau 16:13, 14.12.2005 (UTC)
P.S. Дыктатуры заўсёды аўтарытарныя. А тое што ў нас дыктатура, ці не аб'ектыўны факт?!
Аб'ектыўны для каго? --EugeneZelenko 16:23, 14.12.2005 (UTC)
Калі для каго, то гэта ўжо ніяк не можа быць аб'ектыўным. Аб'ектыўнасьць - гэта навуковая абгрунтаванасьць, а не пошукі кампрамісу і гульня ў паліткарэктнасьць. А навука такая ёсьць, паліталёгія называецца. --JanMarozau 16:29, 14.12.2005 (UTC)
Нават фізыка зьяўляецца дакладнай навукай толькі ў нейкіх межах і залежыць ад прынятых аксіём, што ж гаварыць пра паліталёгію :-) --EugeneZelenko 16:36, 14.12.2005 (UTC)
У правадніку, што рухаецца ў магнітным полі, узьнікае электрамагнітная індукцыя... Ніхто й не казаў, што паліталёгія - дакладная навука. Грамадзкая, але навука. У асобна ўзятым грамадстве існуе такая зьява як аўтарытарны рэжым з пэўным вызначаным наборам прызнакаў. --JanMarozau 20:22, 14.12.2005 (UTC)
Нават і у гэтым выпадку артыкул Аляксандар Лукашэнка — больш падыходзячае месца для паліталягічнага аналізу (і спрэчак пра аб'ектыўнасьць :-). У артыкуле пра музыкальны гурт дастаткова спасылкі. --EugeneZelenko 14:06, 15.12.2005 (UTC)
На маю думку, калі я ўсё правільна засвоіў на ўроках паліталёгіі, у нас аўтарытарная дзяржава, якая ў апошнія месяцы ператвараецца (а можа ўжо амаль ператварылася) ў таталітарную дзяржаву. Але я не палітоляг. --Rydel 19:08, 14.12.2005 (UTC)

Дыскаграфія

рэдагаваць

Нешта мне падаецца, што такіх дыскаў, якія ёсьць у графе "Самотнікі", насамрэч не існуе. Ёсьць асобныя песьні, якія выдаваліся толькі на складанках, але ніколі не выходзілі асобнымі рэлізамі... --Monk 09:04, 01.06.2006 (UTC)

Хатняя старонка чамусьці трапіла ў спам-фільтр. Мабыць з-за "luka" ? :) — аляксей 22:35, 8 красавіка 2007 (UTC)

Можна аднавіць старонку! Tuzin.fm піша (https://tuzinfm.by/performer/59/ultravozhyk.html), таксама ў кнізе: Д.П. «ULTRAВОЖЫК» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 311. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6783-42-8 -- pr12402, 15 студзеня 2021

Вярнуцца да старонкі «UltraВожык».