Абмеркаваньне:Янаў
Апошні каментар: 11 верасьня 2010, ад удзельніка Zedlik у тэме Герб
«Іванава» — зрасейфікаваная назва. Думаю, што артыкул трэба пераназваць у Янаў. Тое ж датычыцца і самога раёну. --Казімер Ляхновіч 16:58, 19 лютага 2009 (UTC)
- Radzima.org, г. Янаў (Іванава), але Іванаўскі раён. Мяркую, артыкул можна перанесьці, але раён ня трэба. --Ліцьвін 17:30, 19 лютага 2009 (UTC)
- Згода. --Казімер Ляхновіч 17:35, 19 лютага 2009 (UTC)
- Па-першае, слова "зрасейфікаваная" няма. Па-другое, з 1933-га па 1940-ы год горад афіцыйна называўся "Янаў" і на наркамаўцы, і па-расейску. А ў 1940-м горад быў афіцыйна перайменаваны і вось ужо 70 гадоў завецца "Іванавам". Дык што за бязглузьдзіца - ствараць старонку "Янаў"? --Bacian 17:36, 7 лютага 2010 (UTC)
- Мне здаецца, тут трэба кіравацца іншымі, чым афіцыйнымі, крыніцамі, бо і Менск быў таксама афіцыйна перайменаваны ў 1939-м. —zedlik 02:26, 8 лютага 2010 (UTC)
Герб
рэдагавацьПрысутны ў картцы мескі герб не зьяўляецца афіцыйна прынятым, прынамсі ў мяне не атрымалася адшукаць якое-небудзь пацьверджаньне ягонага афіцыйнага статусу. Аўтары www.heraldicum.ru [1] таксама ня ведаюць, акуль ён узяўся, бо на афіцыйным сайце «Гербы Брестской области» [2] прыводзіцца зусім іншы герб. Такім чынам, прапаную прыбраць гэты герб з карткі або замяніць яго на прысутны на памянёным вышэй афіцыйным сайце, пры гэтым варта зрабіць адпаведную пазнаку на гэты конт у Commons. --Казімер Ляхновіч 22:55, 5 верасьня 2010 (UTC)
- Вось тут выява існага герба ўверсе. На фотаздымках [3] існы герб пазначаны на плякаце таксама, а сайт «Гербы Брестской области» не працуе. Вы ўпэўненыя, што гэта не ваш чарговы загон? --Jauhienij 16:51, 10 верасьня 2010 (EEST)
- А цяпер, калі ласка, параўнайце герб, які дагэтуль зьмяшчаўся ў картцы, з тым, што значыцца на сайце райвыканкаму (што аднак само па сабе таксама ня сьведчыць пра ягоны афіцыйны статус). Дарэчы, наконт «чарговага загону» цікава было было б пачуць больш падрабязнасьцяў з канкрэтнымі прыкладамі і аргумэнтацыяй, якой вам звычайна чамусьці бракуе. --Казімер Ляхновіч 17:59, 10 верасьня 2010 (EEST)
- Калі вам не ўдалося адшукаць пацьверджаньня статусу герба, гэта не значыць, што гэтага пацьверджаньня не існуе і на гэтым можна спэкуляваць. На фотаздымках, я так разумею, зьмешчаны герб Іванаўскага раёну. Афіцыйны герб Іванава зьяўляецца вытворнай працай зь невялікім адрозьненьнем (мініяцюрны герб Берасьця ў левым верхнім куце). І, дарэчы, па вашай спасылцы «Современный герб Иваново» прадстаўлены менавіта афіцыйным герам, як і па гэтай спасылцы. --Jauhienij 18:19, 10 верасьня 2010 (EEST)
- Мяркую, варта пашукаць адпаведны закон з апісаньнем на http://pravo.by. --EugeneZelenko 17:19, 10 верасьня 2010 (EEST)
- Прынамсі ў мяне знайсьці адпаведны заканадаўчы акт не атрымліваецца [4]. --Казімер Ляхновіч 17:59, 10 верасьня 2010 (EEST)
- Калі знайсьці заканадаўчы акт не ўдалося, чаму вы лічыце, што суч. герб раптоўна пераўтварыўся ў ваш варыянт герба. --Jauhienij 18:19, 10 верасьня 2010 (EEST)
- Дык прывядзіце, калі ласка, заканадаўчы акт, які б пацьверджваў афіцыйны статус таго гербу :) Увогуле, цяперашняя практыка наданьня гербаў беларускім местам хутчэй сьведчыць пра тое, што розьніца паміж гербам места Янава і нейкім мітычным гербам Іванаўскага раёну існуе хіба толькі ў вашым разуменьні. Дарэчы такая рэч, як «невялікія» адрозьненьні ў геральдыцы непрымальныя: варта згадаць выпадак з гербам Пружанаў (Абмеркаваньне:Пружаны#Гэрб: хвост зьмяі -- не закручаный!), абвестка пра недакладнасьць якога зьявілася менавіта на сайце «Гербы Брестской области» (http://gerb.brestobl.com), што яшчэ некалькі дзён таму нармальна працаваў. --Казімер Ляхновіч 18:58, 10 верасьня 2010 (EEST)
- Я вам прапаную крыху пачакаць з рэвалюцыяй і, калі адкроецца сайт «Гербы Брестской области», можна будзе паспрабаваць скантактавацца з адміністрацыяй альбо з кімсьці накшталт таго. www.heraldicum.ru піша пра тое, што на гэтым сайце няма камэнтраў да гэтага дзіўнага гербу. Вось вам яшчэ адна спасылка на афіцыйны герб Іванова на www.civicheraldry.com [5]. А зараз, дакладна не разабраўшыся ў сытуацыі зьмяняць афіцыйны герб на нейкі іншы немэтазгодна. --Jauhienij 19:19, 10 верасьня 2010 (EEST)
- Калі меркаваць па перанакіраваньні ўнізе старонкі www.civicheraldry.com на http://vector-images.com — то прыведзеная спасылка ня больш чым вытворная. Дарэчы, на тым жа http://vector-images.com дагэтуль зьмяшчаецца памылковая выява гербу Пружанаў [6]. Што датычыцца Янава, то я зрабіў як мне бліжэй на падставе адсутнасьці актыўнасьці ў абмеркаваньні, іншы варыянт — увогуле прыбраць герб да высьвятленьня яго афіцыйнага статусу і выгляду. --Казімер Ляхновіч 19:32, 10 верасьня 2010 (EEST)
- Рацыя. Так і зробім. --Jauhienij 19:34, 10 верасьня 2010 (EEST)
- Файна, што кансэнсус дасягнуты, але варта ўсё пазьбягаць асабістых выпадаў, бо яны звычайна не прыводзяць да добрых вынікаў... (гэта не ваш чарговы загон). —zedlik 04:52, 11 верасьня 2010 (EEST)