Абмеркаваньне:Юлія Цімафеева

Апошні каментар: 4 лютага 2015, ад удзельніка Liashko у тэме Памыляецеся.

Шаноўныя майстры шанаванай мною Вікіпэдыі! Мо хтосьці можа мне патлумачыць, з чаго гэта раптам і ў каго "значнасьць дадзенага артыкулу выклікае сумненьні"? І чаму ўдакладненьне зьвестак пра літаратара (хай сабе і нягеглае) завецца тут вандалізмам? Дзякуй. — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Katzenbacher (гутаркі · унёсак).

У Вікіпэдыю не зьмяшчаюцца артыкулы пра кожнага чалавека на плянэце, нават калі ён выдаў нейкую кніжку. Спачатку трэба паказаць, што гэты чалавек вылучаецца сярод іншых, мае нейкія значныя ўзнагароды, публікацыі або мае сур’ёзнае асьвятленьне ў СМІ. Для ўсяго гэтага патрэбныя спасылкі на незалежныя ад аўтара крыніцы, а ня толькі спасылкі на інтэрвію. Вандалізмам жа зьяўляецца зьняцьце шаблёну-папярэджаньня бязь зьменаў зьместу артыкула. --Red_Winged_Duck 14:47, 2 лютага 2015 (MSK)Адказаць

Памыляецеся.

рэдагаваць

1."У выпадку, калі пэўнае правіла замінае паляпшаць зьмест Вікіпэдыі, ігнаруйце яго" 2. Вы не валодаеце ведамі, неабходнымі для ацэнкі значнасьці асобы, пра якую створаны артыкул. 3. http://www.belsat.eu/be/programs/aghliad-padzieiau-kultury/yuliya-cimafeeva-vydala-antypatryyarhalnuyu-knigu-pamylak/ http://lohvinau.by/%D1%8E%D0%BB%D1%8F-%D1%86%D1%96%D0%BC%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B5%D0%B2%D0%B0-%D0%B2%D0%B5%D1%80%D1%88%D1%8B-%D1%96-%D0%BF%D0%B5%D1%80%D0%B0%D0%BA%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D1%8B/ http://www.svaboda.org/content/article/26820422.html Гэта толькі некалькі спасылак на салідныя інф. рэсурсы, якія асьвятляюць творчасьць асобы, якой прысьвечаны артыкул. Іх мноства. Юля Цімафеева - адна зь вядомых сучасных літаратарак. Мо вам міжнародны фэст паэзіі, які пройдзе ў лютым, найбуйнейшы літ. фэстываль у Беларусі, таксама сумнеўны? Яна сябра Саюзу бел. пісьменьнікаў, ПЭН-цэнтра і міжнароднай рады. 4. Відавочна, што вам асабіста ня хочацца, каб гэты артыкул існаваў. 5. Замест таго, каб дапамагчы пачаткоўцу стварыць нармальны артыкул, вы яго прасабечваеце і замінаеце яго палепшыць. Шкада. Усё ж спадзяюся, што сёе-тое вам стала зразумела і веру ў вашыя добрыя намеры. Калі ласка, дапамажыце палепшыць артыкул і прыбярыце недарэчнаы шаблён. Дзякуй! — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Katzenbacher (гутаркі · унёсак).

Ключавы пункт у вашым меркаваньні — другі. Усе прыведзеныя вамі спасылкі павінны стаяць у артыкуле, каб пацьвердзіць інфармацыю ў ім пададзеную, ніхто ня мусіць хадзіць і шукаць гэтую інфармацыю на іншых сайтах, калі гаворка ідзе пра артыкул у Вікіпэдыі. Вазьміце любую папяровую энцыкляпэдыю, там адразу будзе расьпісана ў чым значнасьць той ці іншай асобы без патрэбы хадзіць і шукаць зьвесткі ў нейкіх іншых месцах. А перад тым як кідацца неабгрунтаванымі абвінавачваньнямі, варта разабрацца ў пытаньні, артыкул дагэтуль даступны для рэдагаваньня ўсім зарэгістраваным удзельнікам. І пасьля таго, як у яго будзе ўнесеная інфармацыя, якая пацьвердзіць дасягненьні асобы з спасылкамі на аўтарытэтныя крыніцы, вось тады і можна будзе зьняць шаблён, але не раней. --Red_Winged_Duck 17:57, 4 лютага 2015 (MSK)Адказаць
Выстаўце крыніцы ў артыкуле пасьля сьцьверджаньняў з дапамогай шаблёну < ref >< /ref> і шаблён:спасылка--Liashko (гутаркі) 21:12, 4 лютага 2015 (MSK)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Юлія Цімафеева».