Абмеркаваньне:Шатляндзкая мова (германская)

Са старонкі рэцэнзіі

рэдагаваць

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Артыкул пра адну з моваў Вялікабрытаніі, гісторыя якой шмат у чым мае паралелі з гісторыяй беларускае мовы. У асноўным артыкул складзены дзякуючы перакладу з адпаведнай ангельскай вэрсіі, а таксама іншых тэматычных артыкулаў, указаных у гісторыі рэдагаваньняў. Мяркую, што ў сукупнасьці інфармацыя надае добры агляд і разуменьне карціны пра мову ў аб'ёме, патрэбным для будучага кандыдата ў абраныя артыкулы. Зразумела, буду ўдзячны за любыя прапановы й заўвагі, якія па магчымасьці будуць брацца мною да ўвагі. Дзякуй. --Глеб Бераставы (гутаркі) 18:07, 26 сакавіка 2014 (FET)

  • Склонавыя канчаткі: пан Глеб, у адных месцах германскае, ангельскае, царкоўнае, адміністрацыйнае і г.д., у іншых германскай, шатляндзкай, гэльскай, сучаснай, ангельскай і г.д. Навошта гэтая прага да вінэгрэту? Другі варыянт цалкам зразумелы і немастацкі (і ляканічны пры вымаўленьні). Прапаную засяродзіцца менавіта на ім.
  • У іншым, мяркую, Вы дарэмна высунулі артыкул на рэцэнзію. Усё аформлена архі-выдатна. Зноскі, разьбіцьцё пунткаў, выявы, стыль выкладаньня (факталёгію, на жаль, наўрад ці хтосьці акрамя Вас зможа ацаніць). Адназначна аддам свой голас на галасаваньні.--Mr. Spock абм 12:22, 27 сакавіка 2014 (FET)
    • Дзякуй за водгукі. Так, пытаньне варыяцыйнасьці канчаткаў прыметнікаў жаночага роду адзіночнага ліку роднага склону існуе ў беларускай клясычнай норме (больш за тое, яна ўскосна замацаваная ў самім БКП, а таксама, у якасьці асобнага правіла, у «Беларускім правапісе» Я. Лёсіка). Але згодны, што гэтае пытаньне не прынцыповае, таму -ае можа быць зьмененае на часцей ужыванае -ай. Што тычыцца іншых аспэктаў, то, думаю, яны таксама ня будуць лішнімі. Дзякуй. --Глеб Бераставы (гутаркі) 20:12, 27 сакавіка 2014 (FET)
      • Ня бачу праблемы ў канчатках -ае-, яны маюць месца ў беларускай мове.--Liashko (гутаркі) 21:30, 27 сакавіка 2014 (FET)
      • Я добра ведаю, што ёсьць такія канчаткі, так сама як і словы рок, места, мейсца і ўсялякая іншая трасца, але рэдактура патрабуе аднастайнайсьці прынамсі ў межах аднаго артыкула. Калі ёсьць і тое, і тое, выглядае як звычайная неахайнасьць.--Mr. Spock абм 22:56, 27 сакавіка 2014 (FET)
        •   Зроблена. Акрамя таго, артыкул дапоўнены асобным разьдзелам пра арэал (інфармацыя пра яго была й раней, але толькі ва ўскосным выглядзе). --Глеб Бераставы (гутаркі) 15:13, 29 сакавіка 2014 (FET)

Вынік: Прапаноў болей няма. Мо зьявяцца падчас намінацыі ў абраныя. Рэцэнзія закрыта.--Mr. Spock абм 12:26, 27 сакавіка 2014 (FET)

Запыт на крыніцы

рэдагаваць

Добры вечар. Паважаны ўдзельнік Lesnas ättling, дзяку за ўвагу да артыкула, але крыху незразумелая гэтае Вашае рэдагаваньне: вы пішаце «Хто пачынае? (пажадана падаць крыніцу)», маючы на ўвазе, відавочна, першы сказ у абзацы. Але Вы ставіце запыт на крыніцы ў іншым сказе, дзе гаворка ідзе пра іншае. Буду ўдзячны калі растлумачыце. --Глеб Бераставы (гутаркі) 00:00, 8 красавіка 2014 (FET)

Добры вечар. Наколькі я зразумеў, гэта адзін (складаны) сказ: "З XVIII ст. пачынаюць адлічваць пэрыяд умоўнага існаваньня сучаснай шатляндзкай германскай, калі ў якасьці літаратурнай мовы збольшага была прынятая ангельская, а ўласна шатляндзкая германская мова засталася толькі ў асабістым ужываньні." З гэтага сказу па-першае, невядома: хто пачынае падобны адлік? Мовазнаўцы? Якія? І па-другое, нават калі гэтае сьцьверджаньне зьяўляецца агульнапрынятым, пажадана, па-магчымасьці, падаць крыніцу, бо гаворка йдзе аб наданьні артыкулу статусу абранага :) Дзякуй наперад.--Lesnas ättling (гутаркі) 01:11, 8 красавіка 2014 (FET)
Дзякую за тлумачэньне. Паколькі сказ складаны, то, думаю, крыніцу на сьцьверджаньне наконт пэрыяду можна паставіць пасьля заканчэньня асновы, то бок між словамі германскай і калі. Што адносна ўласна крыніцы, то, безумоўна, буду шукаць. --Глеб Бераставы (гутаркі) 01:25, 8 красавіка 2014 (FET)
  Крыніца дададзеная. --Глеб Бераставы (гутаркі) 01:44, 8 красавіка 2014 (FET)
Дзякуй! Шаблён «[Крыніца?]» прыбраў, бо цяпер у ім няма неабходнасьці.--Lesnas ättling (гутаркі) 12:58, 8 красавіка 2014 (FET)
Вярнуцца да старонкі «Шатляндзкая мова (германская)».