Абмеркаваньне:Шаркоўшчына

Апошні каментар: 5 гадоў таму, ад удзельніка Ліцьвін у тэме Назва

Назва рэдагаваць

Хто ведае, можа ўсёж такі ШаркОўшчына? Jim 08:03, 28 сакавіка 2008 (UTC)

Відаць, паводле гэтага, сапраўды. --Taravyvan Adijene 10:55, 11 лістапада 2008 (UTC)

Калі так, то трэба перайменаваць і мястэчка і раён. --Ліцьвін (гутаркі) 22:14, 7 верасьня 2018 (MSK)Адказаць

Цяперашняя назва выкарыстоўваецца паводле слоўніка Нашай Нівы [1]. Што да прыведзенага артыкула, то паўстае пытаньне: ці зьяўляецца аўтар адмыслоўцам у тапаніміцы? Выглядае, што не. Напрыклад, аўтар чамусьці засяроджваецца на паходжаньні назвы мястэчка ад экзатычнага для Беларусі прозьвішча Шаркоў і чамусьці зусім ігнаруе больш уласьцівае тым мясьцінам прозьвішча Шаркоўскі. Пагатоў, такая ўтваральная мадэль з суфіксам "шчына" ад прозьвішча на -скі зьяўляецца даволі пашыранай у Беларусі: На першы погляд у аснове назвы Гатаўшчына – слова “гаць”, гэта значыць гаціць дарогу праз балота. Аднак суфікс “-шчына” скіроўвае да іншай думкі. Гэты суфікс – тыповы ў назвах, якія атрыманыя ад першага пасяленца, ці ўладальніка паселішча. Пятроўскі – Пятроўшчына, Кавалеўскі – Кавалеўшчына, Кісарэўскі – Кісарэўшчына… Значыць, у назве Гатаўшчына – трэба шукаць прозвішча Гатоўскі. Як ні дзіўна, самі тамтэйшыя жыхары прытрымліваюцца такой жа думкі. Паводле мясцовай легенды, Гатаўшчынай колісь валодаў пан Гатоўскі. Увогуле, у аўтара даволі спэцыфічныя погляды на тапаніміку, у чым можна пераканацца ў гэтым абмеркаваньні. Таму я б пакуль не сьпяшаўся пераймяноўваць артыкул, тым больш на Нашай Ніве ў камэнтарах таксама шмат сьведчаньняў, што мясцовыя жыхары сталага веку казалі «Шаркоўшчына»: Мае бабуля з дзядулем заўжды казалі "ШаркОўшчына", "шаркОўшчынскі", "шаркОўскі". А самі сябе яны лічылі "za prawdziwych рolaków". Неяк цяжкавата мне падазраваць іх у выкарыстоўваньні русізмаў (Šarkoŭski pan), Мясцовыя людзі скрозь кажуць: Шаркоўшчына (Друя), Мясцовыя называюць і так і так. Ад старых часьцей чую ШаркОўшчына (Šarkoŭski pan), Ад старых я чуў толькі адну форму: ШаркОўшчына (Анатоль Сідарэвіч), І ўвогуле, у мясцовых жыхароў пасёлак заўжды называўся ШАРКОЎШЧЫНА (Вячаслаў). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:02, 7 верасьня 2018 (MSK)Адказаць
Добра. Дзякуй за тлумачэньне. --Ліцьвін (гутаркі) 23:23, 7 верасьня 2018 (MSK)Адказаць

А вось яшчэ адно цікавае тлумачэньне. --Ліцьвін (гутаркі) 18:10, 22 красавіка 2019 (MSK)Адказаць

Вярнуцца да старонкі «Шаркоўшчына».