Абмеркаваньне:Тайны камітэт

Нягласны або таемны? Прынамсі знайшоў пераклад першага слова з расейскай на беларускую, як таемны.Удзельнік:W 18:52, 5 чэрвеня 2010 (UTC)

Нягласны бліжэй да арыгіналу. Слова таемны ўжо скажае сэнс першакрыніцы --Jauhienij 20:47, 5 чэрвеня 2010 (UTC)
А чаму б не негалосны? Wizardist г 21:02, 5 чэрвеня 2010 (UTC)
О, дарэчы, вельмі слушна. Падтрымліваю --Jauhienij 21:07, 5 чэрвеня 2010 (UTC)

У слоўніку пераклад, як негалосны, падаецца ў якасьці слушнага, калі маецца на ўвазе негалосны гук, то бок зычны. Ёсьць сугучны з расейскім прыметнік няголасны ў значэньні "нягучны", то бок прыцішаны або прыглушаны. Аднак і ён сюды пэўна не пасуе. Мяркую, што менавіта сэнс першакрыніцы слова таемны перадае як найлепей, хоць па сугучнасьці й далёка не бліжэй да арыгіналу.Удзельнік:W 22:03, 5 чэрвеня 2010 (UTC)

Насамрэч, у слоўніках негласный перакладаецца як тайны, сакрэтны, а словагалосны ўжываецца толькі для гукаў. Тады якое слова абраць: тайны ці таемны? --Jauhienij 22:19, 5 чэрвеня 2010 (UTC)
А негалосная забарона, атрымліваецца, тады — няўдалая калька з расейскай? Wizardist г 22:22, 5 чэрвеня 2010 (UTC)

Пакуль знайшоў наступныя сэнсавыя адрозьненьні: 1) таемны - скрыты, непрыкметны; 2) тайны - не пазнаны, таямнічы. Выраз негалосная забарона сапраўды выглядае на кальку.Удзельнік:W 22:32, 5 чэрвеня 2010 (UTC)

На мой погляд, тайны больш адпавядае форме гэтага камітэту. Ён не быў скрытым, ён быў таямнічым --Jauhienij 22:47, 5 чэрвеня 2010 (UTC)

Аднак жа тайны-таямнічы больш пасуе да апісаньня няштучнай, прыроднай зьявы, што зьяўляецца загадкаваю для чалавека. Тады падкрэсьліваецца погляд звонку на зьяву, як незразумелую. Слова таемны звычайна наадварот выкарыстоўваецца для абазначэньня хаваньня ад іншых. Мяркую, што таемны мае больш падставаў, каб быць выкарыстаным у дадзеным выпадку, бо назоў камітэту давалі пэўна людзі, якія бралі ў ім удзел, а не тыя, для каго ён заставаўся таямніцаю.Удзельнік:W 23:24, 5 чэрвеня 2010 (UTC)

У якіх слоўніках негласный перакладаецца як таемны, а не тайны? --Jauhienij 23:28, 5 чэрвеня 2010 (UTC)

Слоўніка, які б выключаў пераклад, як тайны, ня маю.Удзельнік:W 23:42, 5 чэрвеня 2010 (UTC)

Слоўнік Булыкі і Русско-белорусский словарь общеупотребительной лексики Н.Н. Кривко перакладаюць негласный як тайны або сакрэтны, таемнага няма --Jauhienij 07:41, 6 чэрвеня 2010 (UTC)

На карысьць тайнага таксама можа сьведчыць ужытак словаў таемны й таямнічы пры перакладзе слова таінственный. Мяркую, што варта аддаць перавагу перакладному слоўніку, а не тлумачальнаму, паводле якога ўсё адно ўжыцьцё слова тайны не выключаецца і ў значэньні таемны. У мяне толькі засталося пытаньне. Ці ня будзе супярэчнасьці ў аднолькавым перакладзе расейскіх словаў тайный ды негласный? Блізкі прыклад - тайная паліцыя.Удзельнік:W 22:47, 6 чэрвеня 2010 (UTC)

Тайную паліцыю можна перакладаць словам таемны, бо гэта слова фігуруе ў перакладных слоўніках, у адрозьненьні ад слова таемны для расійскана негласный --Jauhienij 21:53, 6 чэрвеня 2010 (UTC)
Тады мяркую, што больш пытаньняў прынамсі ў мяне не засталося. Удзельнік:W 23:02, 6 чэрвеня 2010 (UTC)
Добра, тады я пераношу --Jauhienij 22:06, 6 чэрвеня 2010 (UTC)

Для інфармацыі зь іншых слоўнікаў. РБС НАНБ: негласный — тайны, сакрэтны; тайный — тайны, таемны, патаемны. БРС Грабчыкава: таемны — тайный, таинственный; тайнага няма. Таму, здаецца, з «тайным камітэтам» усё добра. —zedlik 22:08, 6 чэрвеня 2010 (UTC)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Тайны камітэт»

Пачаць абмеркаваньне
Вярнуцца да старонкі «Тайны камітэт».