Абмеркаваньне:Тадэвуш Рэйтан

ru:Обсуждение:Рейтан, Тадеуш. Няпраўда? --Ліцьвін 18:41, 14 сьнежня 2008 (UTC)

У «Энцыклапедыі ВКЛ»: «скончыў самагубствам». --EugeneZelenko 18:50, 14 сьнежня 2008 (UTC)
У Encyklopedii ONET WIEM апрацаванай на базе Popularnej Encyklopedii Powszechnej Wydawnictwa Fogra: «Zginął śmiercią samobójczą». Так і ў Encyklopedii Interia.pl на базе PINNEX. Так і ў Уладзімер Арлоў, Імёны Свабоды: Тадэвуш Рэйтан Bocianski 19:03, 14 сьнежня 2008 (UTC)
Хм... Прыношу свае выбачэньні. У папяровым варыянце «Імёнаў Свабоды», на падставе якога я рабіў высновы, напісана так: «Неверагоднае напружаньне тых дзён не мінулася бясьследна. Рэйтан апынуўся ва ўладзе цяжкай хваробы. Рэшту жыцьця яму было наканавана бавіць у роднай Грушаўцы.» Няма аніводнага слова пра самагубства, таму я і падумаў, што ад хваробы памёр. Цікава, выдаўцу што, паперы не хапіла, каб расьпісаць дакладна... --Юрцэвіч Дзьмітры 19:23, 14 сьнежня 2008 (UTC)
Рэйтан істотна цяжка хваробаў (гэта была параноя). Bocianski 19:29, 14 сьнежня 2008 (UTC)
Чытаў у нейкай польскай кнізе, што Рэйтан пасьля першага падзелу РП звар'яцеў. Пра гэта сьведчыць і вядомая карціна. У Грушацы, яго трымалі ў былой лядоўні, каб прадухіліць сабагубства. Але Рэйтан (па некаторых зьвестках, пабачыўшы казакаў на вуліцы) пабіў шыбу і парэзаў рукі. Згубіў шмат крыві й сканаў. Ці было гэта самагусбтвам ці біў ён тыя шыбы ад злосьці... невядома.... Дарэчы памылка ў тэксце, ці пераклад з польскай недакладны - яго пахвалі ў садзе, а не ў агародзе--Ruslan Raviaka 10:00, 12 траўня 2009 (UTC)
Хутчэй за ўсё сапраўды сад, бо гэта польскі ogród, агарод крыху іншае. —zedlik 11:06, 12 траўня 2009 (UTC)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Тадэвуш Рэйтан»

Пачаць абмеркаваньне
Вярнуцца да старонкі «Тадэвуш Рэйтан».