Абмеркаваньне:Сукупны ўнутраны прадукт

Ствараючы катэгорыю "Эканоміка", выпадкова патрапіў на гэты незвычайны артыкул. Па-першае, у гэтага артыкула назва дакладна няправільная - зашмат вялікіх літар. Па-другое, у нас усе краіны лінкуюцца на неіснуючы "Унутраны валавы прадукт". Я, нажаль, ня вельмі дакладна ўяўляю, як больш правільна - "Унутраны валавы прадукт", "Валавы ўнутраны прадукт", "Унутраны сукупны прадукт", "Сукупны ўнутраны прадукт", ці яшчэ як-небудзь (асабіста мне слова "ўнутраны" падаецца зусім штучным і небеларускім). Можа хто-небудзь можа пракансультавацца ў якой добрай крыніцы і даць правільны варыянт назвы артыкула?

Акрамя таго. Сьпіс краін па СУП (ці ВУП ці УВП) трэба перанесьці адсюль у Сьпіс краінаў паводле УВП. --Monk 12:35, 27 .02. 2005 (UTC)

СУП - варыянт, ужываны ў "Нашай Ніве". ВУП - наркамаўскі варыянт, унутраны валавы прадукт я ўвогуле не сустракаў. Магу зрабіць рэдырэкт з УВП на гэты артыкул--Czalex 15:12, 27 .02. 2005 (UTC)
Дзякуй. Істотная інфармацыя. Калі нічога ня зьменіцца і ніхто больш ня выкажацца цягам пары дзён - перанясу гэты артыкул ува "Сукупны ўнутраны прадукт" і прастаўлю рэдырэкты. --Monk 15:44, 27 .02. 2005 (UTC)
Google адшукаў 6 «Сукупны ўнутраны прадукт» (2 у Вікіпэдыі ў артыкулах Czalex) і 5 «Унутраны валавы прадукт». Таму лепей пачакаць не 2 дні, а меркаваньняў тых, хто разумее ў гэтых пытаньнях (Rydel, Zmila і іншых). Варта зрабіць спэцыяльную старонку для гэтых абмеркаваньняў. Бо падобнае пытаньне было: дагавор ці дамова. --EugeneZelenko 16:57, 27 .02. 2005 (UTC)
Ок, чакаем. Хоць можам і не дачакацца... Для мяне асабіста пункту погляду НН больш чым дастаткова каб прыняць рашэньне. --Monk 17:52, 27 .02. 2005 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Сукупны ўнутраны прадукт».