Абмеркаваньне:Стромкі Бераг

Апошні каментар: 5 гадоў таму, ад удзельніка Kazimier Lachnovič

Мне падаецца, у артыкуле недакладна вызначанае месцазнаходжаньне прадмесьця. Паводле Івана Сацукевіча, «На Архірэйскай Слабадзе знаходзілася таксама ўрочышча Круты бераг І антонаўка. Круты бераг месціўся на спадзістым схіле Свіслачы, каля сучаснай станцыі Мінск-Усходні...». Памяць. Мінск, кн. 2, С. 669. І насамрэч, у тым месцы бераг вельмі круты, чага не сказаць пра бераг у раёне Вясёлага моста, як вызначанае месцазнаходжаньне ў артыкуле.--Liashko (гутаркі) 23:48, 28 лютага 2019 (MSK)Адказаць

Кіраваўся мапай з «Гісторыі Мінску», складзенай як раз такі панам Сацукевічам. Увогуле, крыніцаў пра гэтае прадмесьце, на жаль, пакуль няшмат. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:59, 28 лютага 2019 (MSK)Адказаць
На гэтай мапе бачыў, так. Але там Бераг пазначаны на тэрыторыі Архірэйскай Слабодкі, і далекавата ад берагу.--Liashko (гутаркі) 02:42, 1 сакавіка 2019 (MSK)Адказаць
Дадаў выяву, больш адпаведную месцу на мапе, таксама дадаў зьвесткі з кнігі Памяць. Вядома, разьмяшчэньне прадмесьця каля больш стромкага берага выглядае больш лягічным, але на бягучы момант мапа ўсё ж зьяўляецца найбольш новай і, адпаведна, аўтарытэтнай крыніцай. Калі знойдуцца яшчэ зьвесткі пра разьмяшчэньне Стромкага Берага каля Менску-Ўсходняга, то на маю думку, можна будзе перапісаць артыкул. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:18, 1 сакавіка 2019 (MSK)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Стромкі Бераг».