Абмеркаваньне:Рэчыца

Мяркую, варта перанесьці места на асноўную старонку Рэчыца, а тамтэйшы сьпіс ў Рэчыца (неадназначнасьць). --Казімер Ляхновіч 22:27, 25 чэрвеня 2009 (UTC)

Я б падтрымаў. Мяркую, што значнасьць гораду большая за значнасьць усіх вёсак разам узятых. —zedlik 23:35, 25 чэрвеня 2009 (UTC)
Калі няма больш гарадоў, то можна. --Ліцьвін 12:02, 26 чэрвеня 2009 (UTC)

"Таварыства альтруістаў" і Рэчыца.

рэдагаваць

Арганізацыя дзейнічала на тэрыторыі Хвойніцкага, Брагінскага і Лоеўскага раёнаў. Аўген Калубовіч, адзін зь лідараў, што праўда, скончыў рэчыцкую сямігодку перад тым, як падаўся ў Бабчынскі пэдагагічны тэхнікум, дзе таварыства і заснаванае. Але пра тое на старонцы – ані слова. Дык пра што згадка?..--Дамінік (гутаркі) 09:22, 9 чэрвеня 2020 (+03)Адказаць

Дзякую за ўдакладненьне. Шчыра кажучы, ужо ня помню, адкуль браў тыя зьвесткі (мабыць, з Radzima.org, але ня пэўны), бо гэта было ажно ў 2009 годзе. Тады і сытуацыя ў праекце была іншай, і досьвед працы. Прыбраў сумнеўныя зьвесткі з артыкула. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 13:48, 9 чэрвеня 2020 (+03)Адказаць

Ці мела Рэчыца ў XVI – першай палове XVIII ст. Магдэбурскае права?

рэдагаваць

2 кастрычніка 1511 году вялікі князь Жыгімонт Стары надаў Рэчыцы частковае Магдэбурскае права…

Дакумэнт меў назву «Лист даный всимъ людемъ волостей Поднепрскихъ и Задвиньских (ідзе пералік — усяго іх 13, разам з Брагінам) зоставуючій ихъ при давномъ звычаю и повинности, ижъ мають сами дань грошовую и медовую до скарбу отдавати, а никого до нихъ по дань не посылати» [Акты, относящиеся к истории Западной России. Т. 2. (1506—1544). — С.-Петербург, 1848. №.75]. І гэта — “частковае” Магдэбурскае права, нададзенае Рэчыцы?! А. Ельскі ў слоўніку так напісаў, памылкова датаваўшы ільготную грамату 11 кастрычніка, а потым дзіўным чынам прывязаў яе да прывілею ад 26 жніўня 1561 г. і яго пацьверджаньня 15 траўня 1596 г. Рэчыцкім мяшчанам і валасным жыхарам адносна розных павіннасьцей і падаткаў, судовых расправаў і правінаў, гандлёвых промыслаў і інш. [Акты, относящиеся к истории Западной России. Т. 4. (1588—15632). — С.-Петербург, 1851. №.93]. І прывілей (устава рэвізорская) 1561 г. зь яго наступным пацьверджаньнем не датычыўся Магдэбурскага права [Гл.: Голубеў В., Волкаў М. Рэчыца ў часы Вялікага княства Літоўскага // Беларускі гістарычны часопіс. — 2014. №5. С. 4, 5], пра якое ў ім — ні слова. Калі 3 жніўня 1576 г. тое права было нададзена Лоеву, дык у адпаведным прывілеі караля Стэфана і чытаем: «Надаемъ тежъ им в томъ месте право майдемборское по тому, яко въ иных местах наших пограничныхъ естъ надано. Мают ся они сами также и гостей приеждчихъ перед войтомъ своимъ о всякие речи судити, водлугъ права и порадку иных местъ наших вечными часы» [Білоус Н. О. Привілей на магдебурзьке право Лоєву від 3 серпня 1576 р. // Днепровский паром. Материалы научно-исследовательского полевого семинара «Культурно-исторический потенциал Восточного Полесья и перспективы развития регионального туризма» (11-12 августа 2016 г., г. Брагин), Международных историко-краеведческих чтений «Днепровский паром» (8-9 августа 2017 г., г. Лоев). Минск, 2017. С. 77; Білоус Н. Привілеї польського короля Стефана Баторія для Лоєва 1576 та 1582 рр. // Місто: історія, культура, суспільство. Е-журнал урбаністичних студій. – Київ, 2018. Вип. 1 (5). C. 164 (аўтарская заўвага: “Подібна картина спостерігалася стосовно сусідніх до Лоєва Брагіна і Речиці, які теж вважалися важливими прикордонними містами-замками, але на той час не отримали королівських привілеїв на право самоврядування”), 168, 170 – 171 (прывілей, арыгінал і расчытаны тэкст)]. Рэчыца, як і Чарнобыль, правоў на самакіраваньне ў тым часе ня мела [заўвага Н. Білоус у першым з артыкулаў: "Варто зазначити, що далеко не всі тогочасні міста отримували привілеї на магдебурзьке право. Усе залежало від ініціативи і зацікавленості місцевої адміністрації і міської громади у королівських містах, або від волі власника у приватних. Наприклад, Чорнобиль, який перевищував за кількістю населення тогочасний Лоєв, не мав такого привілею. Подібно до інших міст-замків, мешканцям Чорнобиля надавалися привілеї на різні «вольності»: у лютому 1581 р. та грудні 1582 р. на 10 років. В обох цих королівських листах неодноразово підкреслювалося, що Чорнобиль є важливим прикордонним містом і тому «мещан сиих, которыє на томъ мєстцу на пограничю будучы, перестерегаючи свою крепость… от неприятеля», звільняли від сплати мита, гребельного, мостового та деяких інших податків. Незалежного міського самоврядування чорнобильські міщани так і не отримали" С. 75]. Зразумела, тыя памылкі наяўныя і ў энцыкляпэдыі ВКЛ, але ці варта іх хаваць, рабіць выгляд, што ўсё годна?..--Дамінік (гутаркі) 13:37, 1 студзеня 2021 (+03)Адказаць

Мяркую, што варта выпраўляць з тлумачэньнямі ў заўвагах. З назвы тэмы «Ці мела Рэчыца ў XVI ст. Магдэбурскае права?» выглядае, што ў XVII ст. Рэчыца ўсё ж атрымала Магдэбурскае права, ці існуюць зьвесткі пра дакладны час? --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:28, 2 студзеня 2021 (+03)Адказаць

В. Голубеў з М. Волкавым (артыкул ёсьць у сьпісе літаратуры на старонцы Рэчыца, с. 5) пісалі хіба пра 1789 год з агаворкай, што гэта — зусім кароткі час існавалае "падатковае" магдэбурскае права і што паўнавартага як для местаў Рэчыца ніколі ня мела.--Дамінік (гутаркі) 13:28, 2 студзеня 2021 (+03)Адказаць

Вярнуцца да старонкі «Рэчыца».