Абмеркаваньне:Радзівіл Осьцікавіч
Апошні каментар: 10 лістапада 2010, ад удзельніка Kazimier Lachnovič у тэме Маршалак <які> літоўскі?
Маршалак <які> літоўскі?
рэдагавацьУ польскай вікі стаіць шаблён «Маршалкі надворныя літоўскія». Мабыць усё ж (мяркуючы па напаўненьні) гэта розныя пасады? --Taravyvan Adijene 22:15, 9 лістапада 2010 (EET)
- Паводле артыкула з ЭВКЛ, цытую: «У 1420—1428 упамінаецца як маршалак гаспадарскі вял. кн. Вітаўта...»; «Р. О. падтрымаў абранне на трон Казіміра IV (1440). Хутка атрымаў ад яго пасады маршалка гаспадарскага і дзяржаўцы анікштынскага»; «Маршалак земскі (вялікі) у 1433—1434 і 1463—1474...»; «У 1455 вярнуўся у ВКЛ, дзе быў пазбаўлены ўсіх пасад. Пасля адышоў ад апазіцыі, зноў стаў маршалкам земскім...». Пра пасаду «маршалак надворны літоўскі» датычна Р. О. тамака нічога не гаворыцца. Паводле артыкула «Маршалак» адтуль жа: «1) маршалак вялікі (у 15 ст. земскі, у 16 найвышэйшы) — найвышэйшы ўраднік ВКЛ у 15—18 ст. ...»; «2) маршалак гаспадарскі — ураднік пры двары вял. кн. у кан. 14 — пач. 17 ст. Выконваў спец. даручэнні гаспадара, кіраваў прыдворнымі службамі. На працягу 15 — 1-й пал. 16 ст. колькасьць М. гаспадарскіх значна павялічылася і дасягнула 10 і больш чал.»; «4) маршалак дворны (надворны) — ураднік у кан. 15—18 ст. Загадваў гас. вялікакняжацкага двара, кіраваў М. гаспадарскімі. Быў намеснікам маршалка вялікага» Такім чынам, калі верыць ЭВКЛ, то Р.О. дакладна быў маршалкам вялікім літоўскім і маршалкам гаспадарскім. М. надворны, відаць, зьяўляецца недакладным абагульненьнем М. гаспадраскага. --Казімер Ляхновіч 23:06, 9 лістапада 2010 (EET)