Абмеркаваньне:Прачысьценская царква (Вільня)
Апошні каментар: 8 сьнежня 2022, ад удзельніка Lesnas ättling у тэме Малюнак іканастаса
А чаму "АБАРОНЧЫ" храм? Якое гэта мае значанне? Дарэчы, слова "храм" у беларускай мове няма, ёсць святыня ці бажніца. Rasool 09:36, 23 кастрычніка 2009 (UTC)
- Я не адмысловец, але відаць таму, што царква была пабудаваная для абароны, адна з функцыяў у яе была такой. «Храм» сустракаецца там-сям у слоўніках, але калі зьмяняць, то лепей на «бажніцу», бо ў «сьвятыні» ёсьць іншае значэньне, каб неадназначнасьці не атрымалася. —zedlik 23:51, 23 кастрычніка 2009 (UTC)
- крыху зьдзіўляе падобная катэгарычнасьць, што ў бел. мове няма слова "храм"! абгрунтуйце, калі ласка, паводле нейкай аўтарытэтнай крыніцы гэтае меркаваньне. А тэрмін абарончы харм уведзены мною па-першае, бо ён даўно ўжываецца ў літаратуры па прадмеце (уведзены, па ўсім відаць М. Ткачовым). Гэтым тэрмінам карыстаюцца таксама Кушнярэвіч, Габрусь, Трусаў. У М. Шчакаціхіна (1929) не ужываецца слова "храм" ён піша пра "цэрквы" і "касьцёлы" пры чым "абаронныя". Аднак слова храм, верагодна, уведзена і актыўна ўжываецца з мэтай абагульніць якраз праваслаўныя цэрквы і каталіцкія касьцёлы. Акрамя гэтага азначэньня у літаратуры сустракаюцца таксама: "інкастэляваны храм", "храм-крэпасьць", "храм абарончага тыпу і інш." --Мікола Волкаў 06:52, 24 кастрычніка 2009 (UTC)
- Гэта да мяне пытаньне ці да папярэдняга ўдзельніка? Калі да мяне, то я абсалютна ня супраць слова «храм», яно прысутнічае ў слоўніках [1] і ўжываецца ў тэкстах [2], таму мае ўсе падставы быць ужываным. Сэнс маёй рэплікі быў у тым, што я супраць «сьвятыні», бо слова не зьяўляецца поўным аналягам, але пярэчыць ужываньню слова «храм» я не зьбіраўся. Перапрашаю, калі ня вельмі ясна выказаў сваё меркаваньне. —zedlik 11:43, 24 кастрычніка 2009 (UTC)
- Маё меркаваньне было да ўдзельніка, што задаў пытаньне ці выявіў тут праблему (да спадара Rasool). Яно мяне напраўду крыху зьдзівіла:) хаця межаў дасканаласьці ў веданьні нашае любімай мовы няма, таму было б цікава прачытаць больш абгрунтаванае тлумачэньне ягонай пазыцыі. --Мікола Волкаў 16:39, 24 кастрычніка 2009 (UTC)
- Гэта да мяне пытаньне ці да папярэдняга ўдзельніка? Калі да мяне, то я абсалютна ня супраць слова «храм», яно прысутнічае ў слоўніках [1] і ўжываецца ў тэкстах [2], таму мае ўсе падставы быць ужываным. Сэнс маёй рэплікі быў у тым, што я супраць «сьвятыні», бо слова не зьяўляецца поўным аналягам, але пярэчыць ужываньню слова «храм» я не зьбіраўся. Перапрашаю, калі ня вельмі ясна выказаў сваё меркаваньне. —zedlik 11:43, 24 кастрычніка 2009 (UTC)
- крыху зьдзіўляе падобная катэгарычнасьць, што ў бел. мове няма слова "храм"! абгрунтуйце, калі ласка, паводле нейкай аўтарытэтнай крыніцы гэтае меркаваньне. А тэрмін абарончы харм уведзены мною па-першае, бо ён даўно ўжываецца ў літаратуры па прадмеце (уведзены, па ўсім відаць М. Ткачовым). Гэтым тэрмінам карыстаюцца таксама Кушнярэвіч, Габрусь, Трусаў. У М. Шчакаціхіна (1929) не ужываецца слова "храм" ён піша пра "цэрквы" і "касьцёлы" пры чым "абаронныя". Аднак слова храм, верагодна, уведзена і актыўна ўжываецца з мэтай абагульніць якраз праваслаўныя цэрквы і каталіцкія касьцёлы. Акрамя гэтага азначэньня у літаратуры сустракаюцца таксама: "інкастэляваны храм", "храм-крэпасьць", "храм абарончага тыпу і інш." --Мікола Волкаў 06:52, 24 кастрычніка 2009 (UTC)
Праекты
рэдагавацьАртыкул «Прачысьценская царква (Вільня)» быў створаны або істотна дапоўнены ў рамках конкурсу «Віківясна-2022» удзельнікам Kazimier Lachnovič. Тэмы артыкула: гісторыя, культура; краіна: Летува. |
Малюнак іканастаса
рэдагавацьНа прыведзенай выяве аўтарства Струкава за 1860-ыя гг. адлюстраваны іканастас не віленскай Прачысценскай царквы, а царквы ў в. Скароднае Мазырскага павета. Гл. Альбом "Струков. Альбом рисунков. 1864-1867 гг." (БелЭн імя П. Броўкі, 2011 г., іл. #147) 46.56.189.12 12:26, 8 сьнежня 2022 (+03)
- Прыбраў.--Lesnas ättling (гутаркі) 12:42, 8 сьнежня 2022 (+03)