Абмеркаваньне:Прапойск

Мяркую, артыкул варта пераносіць (па аналёгіі з астатнімі падобнымі выпадкамі) — толькі дакладна ня ведаю ў Прапошаск ці ў Прапойск. --Казімер Ляхновіч 23:28, 15 траўня 2009 (UTC)

Ну не разумею я, навошта называць горад назвай, якая ўжо даўно неўжываецца, па аналогіі можна называць США "Індзейскімі тэрыторыямі", растлумачце, калі-ласка ці ткніце носам, дзе пра гэта пішуць. 21:21, 19 кастрычніка 2009 (UTC)
Чаму не ўжываецца: Слаўгарад — 3800 вынікаў у гугле [1], Прапойск — 1500 [2]. Тут выкарыстоўваецца дасавецкая назва, як і ў выпадках з назвамі Менск, Койданаў, Берасьце і інш.
«Змена назвы Прапойск на Слаўгарад, яе матывацыя падобна да анекдота. Пра гэта Леанід Лыч піша так: "У баях за Прапойск вызначылася адно з воінскіх падраздзяленняў, за што ў тыя часы было прынята прысвойваць ім найменні па назве вызваленага горада. У дадзеным выпадку да нумара воінскай часці трэба было дадаць слова "Прапойская". Палічылі, што яно будзе абразай для воінаў-вызваліцеляў» — Шур В. З гісторыі ўласных імёнаў: [Замены ў тапаніміцы і іх вынікі] / Пад рэд. П. У. Сцяцко. — Мінск: Выш. шк., 1993. — 156 с. [3]
zedlik 23:25, 19 кастрычніка 2009 (UTC)
Слушна. Я б толькі дадаў, што да гэтай і інш. падобных назваў (Койданаў замест Дзяржынску, Сьвятая гара замест Дзяржынскай) больш пасуе азначэньне «традыцыйная беларуская» — як дарэчы і да правапісу, паводле якога працуе дадзены беларускамоўны разьдзел. --Казімер Ляхновіч 12:23, 21 кастрычніка 2009 (UTC)
Згодны, «традыцыйная беларуская» — лепшае азначэньне, рацыя. —zedlik 01:37, 22 кастрычніка 2009 (UTC)

Нікога не бянтэжыць, што ў горада даваенная назва, а ў раёна не? Чаму б ўжо не выправіць усё? :) --Чаховіч Уладзіслаў 02:20, 7 лютага 2012 (FET)

Так, у гэтым праекце не да канца разьвязалі дадзенае пытаньне. Зрэшты, асабіста мяне раёны цяпер мала цікавяць. Калі хтосьці хоча ўпарадкаваць іхныя назвы — калі ласка. --Казімер Ляхновіч 04:08, 7 лютага 2012 (FET)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Прапойск»

Пачаць абмеркаваньне
Вярнуцца да старонкі «Прапойск».