Абмеркаваньне:Паляндвіца

Хіба палянґві́ца? Я заўсёды чуў толькі палянгві́ца... --Bełamp 23:07, 15 сакавіка 2007 (UTC)

Напрыклад мая бабуля (Смалявіцкі раён, Менскай вобласьці), заўсёды казала менавіта "паляндвіца". Jim 06:13, 16 сакавіка 2007 (UTC)
Калі вы хочаце падаць дыялектныя варыянты - дык можна, мне здаецца, унесьці і "палянгвіцу". А калі вы падаяце толькі літаратурныя варыянты, дык варта было б і "палянґвіцу" прыбраць. Магчыма, я памыляюся, але ў маіх слоўніках яе няма --Vojt V 07:42, 16 сакавіка 2007 (UTC)
Смешна! А мая *суседка* (па легендзе - 86 гадоў) кажа фалянвіца (ці каляндвіца) ці яшчэ як (Гом. вобласць, сярэднебеларускія гаворкі). Улучым інфу?
А чаму не? Але варта ўказваць разам з дыялектным варыянтам мясцовасьць, дзе так вымаўляюць. --EugeneZelenko 14:34, 17 сакавіка 2007 (UTC)
Я б параіў удзельніку 194.158.205.102 прытрымлівацца цэнзурнай лексікі (калі ўмее). Рашэньне па варыянтах назвы яшчэ не прынятае, таму вяртаю назад. А вашае абгрунтаваньне здаецца мне, мякка кажучы, неадэкватным --Vojt V 16:52, 17 сакавіка 2007 (UTC)
яўген, гэта - прыдумка. няма ні "фалянвіц", ні "ка..", як няма і варыянта з выбухным г. а калі нават нейкая бабка з якой дзярэўні так і вымаўляе - дык што, гэта дастаткова для таго, каб улучыць у энцыклапедыю? а арыгінальн. вынаходніцтвы? у любым падручніку, дарэчы, ёсць графа тыповых памылак пры вымаўленні - "ч мяккае", "р мяккае", "ш мяккае" (уплыў рускай мовы). тое сама і гэта выбухное сустракаецца цераз слова раёнах побач з польшчай. лепей бы тут узялі і стварылі правіла - "г выбухное" перадаваць толькі ў "ганак, гузік, мазгі, .." (толькі прыклады са школьнага падручніка), а ў астатніх - пісаць толькі "г без хваста"; у ідэале наогул гэтую "факультатыўную літару" не перадаваць, каб не драчыць мазГі перанакіраваннямі.
Прашу прабачэньня, на зразумеў гумару :-) Фізык, што зробіш... Пакідаю гэтую праблему мовазнаўцам. --EugeneZelenko 15:00, 18 сакавіка 2007 (UTC)
Наконт "г" і "хваста": правіла, якое пішуць у школьных падручніках актуальнае толькі для наркамаўкі. Тарашкевіца дае нашмат больш шырокія магчымасьці для ўжываньня выбухнога "г" у запазычаных словах.
Наконт "палянгвіца": я асабіста ня бачу сэнсу прыводзіць дыялектныя назвы. Але тое, што вы кажаце ("нейкая бабка зь дзярэўні") - гэта і ёсьць дыялектныя варыянты. І калі на захадзе Беларусі гавораць "палянгвіца" з выбухным "г" - гэта таксама дыялектны варыянт (таксама як і мяккае "р" на ўсходзе і да т.п.). А тое, што гэта супадае з польскай/расейскай/украінскай ці яшчэ якой мовай, тут абсалютна не істотна. --Vojt V 17:13, 18 сакавіка 2007 (UTC)
Спяшаюся расчараваць вашую некампетэнтнасць - правіла "хвастатай г" актуальнае для мовы. А правапіс - гэта перадача мовы на пісьме. Абазначэнне асіміляцыйнай мяккасці і правапіс пазычанняў - розніца паміж гэтымі перадачамі. Усе прыкметы літ.белмовы (моцнае аканне, цвёрды р, мяккія афрыкаты дз' і ц') у 2005рэв.захаваліся, таму гэта - беларуская мова і ніякая іншая. А правілаў у 2005рэв. - сорак старонак. Вы хочаце сказаць, што ў астатнім (арфаэпія, марфалогія, сінтанкіс, пунктуацыя) 2005рэв. прадстаўляе сабою поўную анархію? Калі так - чытайце трэці абзац і сцяг вам у рукі.
2-е. Перачытайце NPOV policy (што да бабкі з дзярэўні). Вы павінны з'ездзіць у тую дзярэўню, зрабіць лінгваграмы, палатаграмы, рэнтгенаграмы слова "палянгвіца" ва ўсіх жыхароў, каб даказаць, ці насамрэч там "г. выб.", потым параўнаць вымаўленне слова з вымаўленнем яго ж у суседніх вёсках. Толькі калі яно супадзе адно з другім, тады нясіце сабе іх у Інстытут мовазнаўства пры АН РБ, пытайцеся іхняга дазволу, каб яны зацвердзілі вашую працу, потым выдайце яе накладам не менш за ... . І потым толькі вы маеце права казаць, што там г выбухное.
Але калі вы лічыце, што гэта не энцыклапедыя, а сметнік, то рабіце што хочаце.
"Правапіс - гэта перадача мовы на пісьме": вы маеце рацыю, але датычна наркамаўкі і тарашкевіцы гэта спрошчаны погляд. Таму што паміж гэтымі "правапісамі" ёсьць і лексычныя, і артаэпічныя, і марфалягічныя адрозьненьні. Гэта відавочна (гляньці "Беларускі клясычны правапіс", там вы знойдзеце шмат словаў, якія не сустракалі ў вашых падручніках). Гэта для кароткасьці называецца правапісам, насамрэч гэта моўная традыцыя, якая была да савецкіх рэформаў правапісу і да савецкага лексычнага і марфалягічнага русіфікаваньня.
Я ўжо казаў, што асабіста я супраць дыялектных варыянтаў. Але для таго, пра што вы гаворыце, ужо існуюць дыялекталягічныя атлясы. Там і можна гэта спраўдзіць.--Vojt V 07:37, 19 сакавіка 2007 (UTC)
А вы не маеце рацыі. Лексічныя адрозненні? А дзе вашыя слоўнікі? "Артаэпічныя" адрозненні? Што ж вымаўляецца па-рознаму? Марфалагічныя? А дзе вашы граматыкі? Станкевічава кніжка? Так чаму ж яны выконваюцца цераз раз (гадах/гадох - самы лёгкі прыклад, а так чагосцьі і не дасягнулі кампрамісу)? Я вам скажу, што гэтыя варыяцыі, якія ствараюць ілюзію нейкай адрознай моўнай школы\традыцыі (як гэтыя охах) - гэтае асабістае пытанне густу інтэрнет-сёрфераў, а не нейкія "моўныя школы\традыцыі", а прасцей - непісьменнасць. Калі ж будзе выдана ўзаемаўзгодненая граматыка, слоўнік, етц. як абавязковы дадатак да 2005рэв., тады і пагамонім пра "моўныя школы\традыцыі".

Вы что, господа, ни разу не были в мясном магазине? Палендвица.--86.57.136.152 10:24, 19 сакавіка 2007 (UTC)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Паляндвіца»

Пачаць абмеркаваньне
Вярнуцца да старонкі «Паляндвіца».