Абмеркаваньне:Новы замак (Горадня)

Новы замак у Горадні - абсалютна ня замак, і як бачыце па зьмешчаным у артыкуле малюнку - шыкоўны палац 18 ст.

Прапаную захаваць назоў Новы замак, аднак вынесьці сам артыкул у катэгорыю, палацаў. З іншага боку да таго як быў збудаваны палац на яго месцы насамрэч стаяў замак які таксама меў назоў Новы, альбо Ніжні, і захаваліся яго некаторыя выявы.

Праблема ў самой дэфініцыі замак, якую відаць трэ абстаўна разабраць, бо замкам у нас называлі усё што заўгодна. Аднак гэта не адпавядае сучаснаму узроўню разьвіцьця ведаў аб архітэктуры.

Таму яшчэ раз падкрэсьлю: артукул "Новы замак у Гародні" трэ перанесьці ў катэгорыю палацы ў Беларусі і назваць больш правільна "Новы замак (Горадня)" у сваю чаргу у разьдзеле замкі зрабіць артыкул "Ніжні замак (Горадня)", каб пазбавіцца блытаніны.

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Новы замак (Горадня)»

Пачаць абмеркаваньне
Вярнуцца да старонкі «Новы замак (Горадня)».