Абмеркаваньне:Нацысцка-савецкая вайна

Мяркую больш правільна будзе «Другая сусьветная вайна ў Беларусі»? --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 10:27, 19 сакавіка 2009 (UTC)

Усё гэта так нявызначана... Мяркую, пераносіць ня трэба, але вось з датамі трэба вызначыцца. Бо Айчынная вайна на тэрыторыі сучаснай Беларусі пачалася не 22 чэрвеня і не ў 1941. Але гэта калі гаворка ідзе не пра ўвесь СССР. Але па ідэі калі гаворка ідзе пра Вялікую Айчынную вайну, то інфармацыя павінна быць пра ўвесь СССР, а ня толькі пра Беларусь. Для толькі Беларусі павінен існаваць асобны артыкул — «Другая сусьветная вайна ў Беларусі». --Ліцьвін 18:11, 19 сакавіка 2009 (UTC)
Так вайна называецца ў савецкай гістарыяграфіі, трэба гэта пазначыць. Але артыкул павінен звацца Нямецка-савекая вайна, як у той жа ўкраінскай вікі. Liashko (гутаркі) 19:12, 18 сьнежня 2012 (FET)

Правапіс

рэдагаваць

Прабачце, але якім правапісам артыкул напісаны?--93.84.188.39 17:53, 19 сакавіка 2009 (UTC)

Пакуль наркамаўкай... --Ліцьвін 17:56, 19 сакавіка 2009 (UTC)

Название войны

рэдагаваць

Уважаемыe белорусы и граждане Беларуси! Извините, пожалуйста, что пишу не по-беларусски. Измените название статью на Немецко-советская война (белорусское название). Ваша родина - не Советский Союз, поэтому это название не кстати. Ваше Отечество - Республика Беларусь, так было и будет. Поэтому не надо называть эту войну Великой Отечесвенной, также как и войну России и Франции 1812 года - Отечественной!!! Буду Вам искренне благодарен. 212.2.129.253 17:47, 19 траўня 2013 (FET)

Цалкам згодзен. Тое ж самае, што пісаць Айчынная вайна пра вайну 1812 году. Вікіпэдыі варта пазбавіцца ад уплываў дзяржаўнае ідэалёгіі. Варта перанесьці артыкул у нямецка-савецкая вайна, як у той жа ўкраінскай вікіпэдыі, якая пазбавілася ад савецкіх уплываў. У гэтым жа артыкуле пакінуць апісаньне тэрміна «Вялікая айчынная вайна», як гэта й робіцца ў нармальных вікіпэдыях.Liashko (гутаркі) 12:56, 19 траўня 2013 (FET)
Ня згодзен. Калі вайна 1812 году справядліва завецца француская-расейская, усё ж такі назву гэтай вайны трэба пакінуць, бо нідзе не сустракаў іншых назваў. Да й вельмі балюча прайшлася па нашай зямлі. --Dymitr 13:06, 19 траўня 2013 (FET)
З чым вы ня згодныя? Чалавек напісаў, што ня варта называць і вайну 1812 Айчыннай, як гэта часам робяць у Беларусі. Liashko (гутаркі) 13:13, 19 траўня 2013 (FET)
Ня згодзен. Шаноўны спадар Liashko - Вы ня маеце рацыю: ананімны ўдзельнік як раз пісаў аб вайне 1941-1945 гадоў (якая зьяўляецца часткай Другой Сусьветнай), і параўнаў яе з вайною 1812-га. Калі ласка, ня варта блытаць здаровы нацыяналізм з жаданьнем адмовіцца ад усяго савецкага: жадаем мы таго, ці не- мы былі часткай Савецкага Саюзу- і большасьць з нас нарадзілася менавіта ў час існаваньня гэтага дзяржаўнага ўтварэньня. Што да Вялікай Айчыннай- гэта была вайна супраць усяго тагачаснага савецкага народу, Гітлер ня меў плянаў вызваленьня асобных частак СССР ад дамінаваньня Расеі. Таму палітызаваным зьяўляецца менавіта спроба перайменаваць назву гэтай вайны.--Lesnas ättling (гутаркі) 17:18, 19 траўня 2013 (FET)
Вярнуцца да старонкі «Нацысцка-савецкая вайна».