Абмеркаваньне:Наваградзкае ваяводзтва (неадназначнасьць)

Магчыма, ёсьць сэнс зрабіць па змоўчаньні гэтую стронку пра ваяводзтва ВКЛ і РП, як гэта зроблена з артыкулам Віленскае ваяводзтва. Падставы вось якія:

  • Гэтае ваяводзтва існавала амаль 300 гадоў, а ня 20;
  • Гэтае ваяводзтва належала беларускай дзяржаве (другое не належала беларускай дзяржаве);
  • Назва артыкула Наваградзкае ваяводзтва (ВКЛ) будзе не зусім карэктнай, бо ваяводзтва таксама належала Рэчы Паспалітай.

zedlik 00:05, 29 студзеня 2009 (UTC)

Тады хай будзе старонка-неадназначнасьць з удакладненьнем (неадназначнасьць), а старонка Наваградзкае ваяводзтва пра ваяводзтва ВКЛ і РП. --Ліцьвін 00:10, 29 студзеня 2009 (UTC)
Таксама можна. —zedlik 00:13, 29 студзеня 2009 (UTC)
Зрабіў. ваяводзтва таксама належала Рэчы Паспалітай — вось гэта зусім некарэктна, бо Рэч Паспалітая — канфэдэрацыя, дзьве краіны, ВКЛ — гэта частка Рэчы Паспалітай, але Наваградзкае ваяводзтва — частка ВКЛ і толькі. --Ліцьвін 00:59, 29 студзеня 2009 (UTC)
Дзякуй. Так, згодны, я не зусім карэктна гэта сфармуляваў, але астоўныя ў маёй прапанове былі першыя 2 пункты, 3 — хутчэй тэхнічны. —zedlik 01:51, 29 студзеня 2009 (UTC)

Ваяводзтвы ВКЛ і ПК рэдагаваць

Рэч Паспалітая — канфэдэрацыя, дзьве краіны, ВКЛ — гэта частка Рэчы Паспалітай, але Наваградзкае ваяводзтва — частка ВКЛ і толькі. Прыклад — нельга казаць Гомельская вобласьць — гэта вобласьць СССР, гэта вобласьць БССР, а БССР — гэта ўжо частка СССР. --Ліцьвін 14:12, 14 лютага 2009 (UTC)

Калі ласка, дайце спасылку на тое, што Рэч Паспалітая была канфэдэрацыяй. Тым больш калі мы вёскі ўключаем у раёны, а не ў сельсаветы, то чаму б не ўключыць ваяводзтвы таксама ў агульную дзяржаву? Пра Гомельскую вобласьць спрэчна, але гэты ня тычыцца сутнасьці пытаньня. —zedlik 18:59, 14 лютага 2009 (UTC)
ВКЛ захоўвала ўсе атрыбуты незалежнай дзяржавы. Гэта характэрная прыкмета канфэдэрацыі ў сучасным разуменьні. Так, Рэч Паспалiтая — шляхецкая Рэспублiка нашых народаў — сапраўды была канфэдэрацыяй, Генадзь Сагановіч. --Ліцьвін 20:32, 14 лютага 2009 (UTC)
Удалося захаваць рэшткі тэрыторыі былой дзяржавы, а таксама рэшткі дзяржаўнасьці і аўтаномію ў межах саюзнай дзяржавы. Дзьве краіны захавалі ранейшыя назвы: Вялікае княства Літоўскае і Польская карона, а таксама свае законы, улады, органы выканаўчай улады, судовыя сыстэмы, мясцовае самакіраваньне, фінансы, узброеныя сілы і да канца 17 стагодзьдзя дзяржаўныя мовы. Трэці Статут Вялікага княства Літоўскага, 1588У апошнім статуце Вялікага княства Літоўскага, выдадзеным у 1588 годзе, абвяшчалася дзяржаўная самастойнасьць, тэрытарыяльная цэласнасьць, забаранялася іншаземцам у княстве набываць землі, маёнткі, займаць дзяржаўныя пасады. Пры спрыяльных абставінах магнаты княства змагаліся за поўную самастойнасьць, рабілі змовы з мэтай аднавіць поўную незалежнасьць. Вялікае княства Літоўскае было ліквідавана з прыняцьцем Канстытуцыі 1791 году, ВКЛ. Тым больш калі мы вёскі ўключаем у раёны, а не ў сельсаветы, то чаму б не ўключыць ваяводзтвы таксама ў агульную дзяржаву? Гомельская вобласьць ня тычыцца сутнасьці пытаньня, а вось як раёны і сельсаветы тычыцца краін вельмі цікава. Мы гаворым пра краіны ў зьвязе (сучасны прыклад Эўразьвяз), а не пра краіну (агульную дзяржаву). Нешта я ня чуў пра ваяводзтвы ЭЗ. --Ліцьвін 20:39, 14 лютага 2009 (UTC)
І я ўлучыў ваяводзтвы ВКЛ у ваяводзтвы Рэчы Паспалітай. --Ліцьвін 20:44, 14 лютага 2009 (UTC)
Дзякуй за спасылку на Сагановіча. Цікава, але гэтае меркаваньне разыходзіцца з агульнапрынятым. Хаця, відаць, самі дакладныя вызначэньні фэдэрацыі і канфэдэрацыі дастаткова спрэчныя. Тым ня менш ВКЛ ня мела свайго кіраўніка і свайго парлямэнта (атрыбутаў канфэдэрацыі), а самакіраваньне гэтаксама зьўляецца атрыбутам фэдэрацыі. Эўразьвяз таксама ня вельмі карэктны прыклад, бо адзінага меркаваньне, якім менавіта ўтварэньнем ён зьяўляецца, дагэтуль не існуе. А зьвяз краінаў можа быць розным: фэдэрацыя краінаў не зьяўляецца ўнітарнай дзяржавай.
Паміж раёнамі і сельсаветамі 1 адміністрацыйная адзінка. Паміж ваяводзтвам і агульнай дзяржавай таксама адна. У гэтым і аналёгія.
Уключэньне катэгорыі я бачыў, але на маю думку гэта зьяўляецца не зусім карэктным, бо выяводзтвы ВКЛ не зьяўляюцца ў поўным сэнце ваяводзткамі РП (напрыклад, у часавым вымярэньні). Напрыклад, гарады Бранск, Курск, Рыльск належалі ВКЛ, але не належалі РП. Дадаваць тое ваяводзтва ў катэгорыю ваяводзтваў РП будзе няслушна.
zedlik 21:27, 14 лютага 2009 (UTC)
Ну я зыходзіў з таго, што ВКЛ — гэта частка РП, таму і уключыў ваяводзтвы ВКЛ у ваяводзтвы РП. Напрыклад, гарады Бранск, Курск, Рыльск належалі ВКЛ, але не належалі РП. Дадаваць тое ваяводзтва ў катэгорыю ваяводзтваў РП будзе няслушна. Даданьне катэгорыі ваяводзтвы ВКЛ у ваяводзтвы РП не гаворыць аб тым, што Бранск, Курск, Рыльск... належылі РП, як і даданьне ваяводзтваў ПК у ваяводзтвы РП не гаворыць аб ты, што Варшава належыла РП. --Ліцьвін 21:41, 14 лютага 2009 (UTC)
Я таксама так думаў, пакуль аднойчы не палез разглядаць мапы. Цяпер яшчэ паглядзеў «10 вякоў беларускай гісторыі», артыкул пра Люблінскую унію напісаны менавіта Сагановічам ([1]) і там нават гаворкі не ідзе пра магчымую канфэдэрацыю, а падзел увогуле праходзіць між фэдэрацыяй і ўнітарнай дзяржавай. Час публікацыі прыблізна аднолькавы, недзе ёсьць недагляд альбо недакладнасьць. Улічваючы, якім чынам гэта ўсё расьпісана ў кнізе, і з улікам таго, што кнігі рыхтуюцца і вычытваюцца нашмат пільней, чым камэнтары ў газэтах, параўнаньне будзе не на карысьць газэце (ну і Сагановічу ў тым ліку).
А катэгорыі ў Вікіпэдыі маюць транзытыўную структуру дрэва: калі катэгорыя А уключаная ў катэгорыю Б, гэта азначае, што і зьмесьціва катэгорыі А уключанае ў катэгорыю Б. Калі гэта не выконваецца, то катэгорыі пабудаваныя няслушна і іх трэба перабудоўваць.
Карацей, гэта напэўна нашмат больш складанае пытаньне, я і сам ня ведаю, як лепей зрабіць. Трэба, напэўна, пытацца ў гісторыкаў. Калі ёсьць нехта, хто разьбірацца ў пытаньні, цікава было б пачуць меркаваньне.
zedlik 21:56, 14 лютага 2009 (UTC)
Калі прыняць, што Рэч Паспалітая — гэта фэдэрацыя, то ўсё слушна. Прыклад з Расеяй. Ёсьць вобласьці Расеі, рэспублікі Расеі, а калі канфэдэрацыя — то можа і ня трэба ваяводзтвы ВКЛ уключаць у ваяводзтвы РП. Але як часта бывае, ісьціна дзесьці пасярэдзіне. --Ліцьвін 22:11, 14 лютага 2009 (UTC)
Складана тут усё. Але іншых вартых крыніцаў пра канфэдэрацыю апроч першай спасылкі на Сагановіча я пакуль не знайшоў, трэба разьбірацца. —zedlik 23:20, 14 лютага 2009 (UTC)

http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Шаблён:Наваградзкія_ваяводы --Ruslan Raviaka 08:13, 9 сакавіка 2009 (UTC)

Дзякуй, неяк я забыўся пра гэты шаблён. --Казімер Ляхновіч 17:18, 9 сакавіка 2009 (UTC)

МАЛАЯ БЕЛАЯ РУСЬ/РУСІЯ (LITTLE WHITE RUISSIA):

У даўжыню 200 міль, а ўшыркі 120. Яна падзелена на шэсць частак, першая з якіх

НАВАГРАДАК (NOVOGRODEC) (стар.258.)

Ён дзеліцца на два раёны (Distrikts) – Наваградак (Novogradac) і Слонім (Slonim). Наваградак з'яўляецца галоўным горадам, пабудаваны з дрэва і быў the Appenage другіх cыноў герцагаў(Dukes) Літвы (Lithuania). Савет/сенат/ парламент/ пасяджэнне (The Diet) Вялікага Княства Літоўскага (Great Dutchy of Lithuania) праводзіцца па чарзе ў гэтым месцы і Менску/ Мінску (Minski). Ён пабудаваны на раўніне, не мае ўмацаваньняў, і ляжыць на 12 ангельскіх міль на поўдзень (S.) ад Нёмана (Memel). Іншыя гарады: 1. Слонім (Slonim), які мае замак (Castle) і іншыя сапраўдныя ўмацаваньні, пабудаваныя ў апошні час. Раён (Distrikt) гэтага горада раней быў Княствам (Dutchy). Ён знаходзіцца на 32 ангельскія мілі на поўдзень ( S.) ад Наваградка (Novogrod). 2. Ваўкавыска (Wolkowisko ) вялікі горад на мяжы Падляшша ( Podlachia), на поўдзень( S.) ад Горадні (Grodno), і мае суд (Court of Justice) для дваранства (the Gentry). 3. Ля́хавічы/Ляхавіц (Lacowicz), вядомы вельмі прыгожы палац, пабудаваны ў Вялікай Агульнай Літве( Grand General of Lithuania), добра ўмацаваны паводле сучаснай тэхналогіі. 4. Мыш (Mysza), горад з замкам, размешчаны на возеры. 5. Слуцк/ Слуцак (Zlucz), адзін з самых вялікіх гарадоў на гэтай зямлі , на рацэ з такой жа назвай, 80 ангельскіх міль на паўднёвы ўсход (S.E.) ад Наваградка( Novogrodec). Сабор і герцагскі палац (Ducal Palace) з каменя/мураваны. Гэты горад не так даўно быў уласнасьцю прынца (Prince), з вялікімі тэрыторыямі; але ён заўсёды быў даннікам/падначаленым (Tributary) Польшчы (Poland). < Poland? - заўвага>, а ў цяперашні час у валоданні сямейства Радзівіл (Radzivil). Тры пераможныя бітвы над тартарамі (Tartars) паблізу гэтага месца, якія Канстанцін (Constantine), герцаг Астрога (Duke of Osrog) правёў, зрабілі яго вядомым. 6. Ружаны (Rozan), добра пабудаваны горад, з вельмі прыгожымі вуліцамі. 7. Нясьвіж/ Несьвіж(Nezwitz), 60 ангельскіх міль на ўсход (E.) ад Наваградка (Novogrodec). Мікалай Радзівіл, празваны Пілігрым, заснаваў тут некалькі высакародных грамадскіх будынкаў. Рака Вуша/Уша(Osza) трапляе ў Нёман (Memel) паблізу гэтага месца. Сенатары (Senators) - палацін (Palatine) і кашталян (Castel1an) з Наваградка (Novagrodec).

Герб/ ваяводзкая харугва (The Arms) -  у блакітным полі (Field-Azure)  Вялікае Княства (Great Dutchy) /The Arms are,  in a Field-Azure those of the Great Dutchy/.

- Еўропа… Выдавецтва: Nutt, John, 1711. Арыгінал: Аўстрыйская нацыянальная бібліятэка. Аблічбаваныя: 4 лістапада 2013 года


Заўвага да запісу кірыліцай “Rozan”. Ёсьць Ружан (Rozan) і Ружаны (Rozanna). Ружан (Rozan) - гэта горад на Нарве, прытоку Віслы, у Мазавецкім ваяводзтве. Ружаны (Rozanna) – Наваградзкія. Паколькі аўтар апісвае Наваградзкую зямлю, імаверна , павінен апісваць і Наваградзкія Ружаны (Rozanna). Чамусьці пра Ружанскі палац Сапегаў ні слова.

Гэты тэкст на ангельскай мове:

The 3d Polatinate is LITTLE WHITE RUISSIA: In Leadth about 200 Miles, and in Breadth 120. It is divided into six Parts, the first of which is,

NOVOGRODEC.

Which is divided into the two Distrikts of Novogrodec and Slonim. Novogrodec is the chief City, is built of Timber and was the Appenage of the second Sons of the Dukes of Lithuania. The Diet for the Great Dutchy of Lithuania is held by turns in this Place and Minski. It is built on a Plain, has no Fortifications, and lies 12 English Miles S. from the Memel. Other Towns are 1. Slonim, which has a Castle, and some other regular Fortifications lately built. The Distrikt of this City was formerly a Dutchy. It lies 32 Engijh Miles S. from Novogrod. 2. Wolkowisko is a large Town On the Borders of Podlachia, S. from Grodno, and has a Court of Justice for the Gentry. 3. Lacowicz, famous for a very fair Palace, built by a Grand General of Lithuania, is well fortified after the modern Way. 4. Mysza, a Town with a Castle, feated on a Lake. 5. Zlucz, one of the largest Cities in this Country, on a River of that Name, 80 English Miles S.E. from Novogrodec. The Cathedral and Ducal Palace are of Stone. This City had not long ago a Prince of its own, with large Territories; but he was always Tributary to Poland, and is at prefent in Poffesion, of the Family of Radzivil. The three pitch`d Battles which Constantine Duke of Osrog gain`d over the Tartars near this Place, make it famous. 6. Rozan, a well built Town, with very fair Screets. 7. Nezwitz, 60 English Miles E. from Novogradec. Nicholas Radzivil, firnam’d the Pilgrim, founded fome noble publick Edisices here. The River Ofza falls into the Memel near this Place. The Senators are, the Palatine and Castel1an of Nevagrodec. The Arms are, in a Field-Azure those of the Great Dutchy.


А вось як апісваюцца гэтыя ж землі на старой нямецкай мове ў кнізе „Апісанне Польскага каралеўства і Вялікага Герцагства Літоўскага“ .

379

… Першая ваяводзтва( woywodschafft) ў Літоўскай Русіі (Littauischen Reussen ) - ваяводзтва (woywodschafft) Наваградак (Novogrodec) , якое ў сабе ўтрымлівае два раёны(districte), а менавіта, раёны (districte) Наваградак (Novogrodec) і Слонім (Slonim). Асноўныя гарады наступныя: Наваградак (Nowogrodek),/ Слонім(Slonim, / Ваўкавыска- (Wolkowsko),/ Ля́хавічы- (Lacowie),/ Мыш -(Mysza),/ Слуцк- (Zlucz),/ Ружаны- (Rozan),/ Нясьвіж/ Несьвіж-(Neswitz),/ і Сележ-(Selecz)/. Наваградак (Nowogrodec), / вялікі горад, пабудаваны з дрэва,/ у старыя часы належаў малодшым сынам Вялікага Літоўскага герцага (der Groß Herzoge von Litauen). Тут і ў горадзе Мінску (Minsk) па чарзе праводзіцца ландтаг < дзень зямлі, зямельны Сейм> (land-tag) Вялікага княства Літоўскага (groß- herzogthum Littauen). Слонім (Slonim), / горад, пабудаваны з дрэва, / акруга (district) якога фармальна была герцагствам (herzogthum). Ваўкавыска-(Wolkowisko), /вялікі горад/ мае суд феадала (hoff-gerichte) для шляхты (adel). Ля́хавічы (Lacowicz)/ славіцца прыгожым палацам, / які Вялікі палкаводзец (Groß Feldherr) Літоўскі (Littauen) пабудаваў, / а пасля на новы манер умацаваны. Мыш (Mysza),/ горад побач з замкам (castelle),/ размешчаны на возеры і ім атачоны. Слуцк (Slucz),/ адзін з найбольшых гарадоў гэтай зямлі (landes),/ ня мае нічога, акрамя драўляных будынкаў / за выключэннем саборнай царквы (dom- kirche) і графскага (herzogliche) палаца( palast). Гэты горад не так даўно меў свайго ўласнага суверэннага прынца/князя(Fürsten), / які меў даволі <вялікі> кавалкі зямлі,/ але ўвесь час быў у даўгавым абавязацельстве(zinßbar) ў царства (königreiche) Польшчы ( Polen) ( Polen?- маё пытанне). А цяпер яна належыць дому Радзівілаў(Radzivil). Ружаны(Rozan),/ wolgebaute горад,/ мае вельмі прыгожыя вуліцы. Нясьвіж/ Несьвіж (Neswitz), / мае разнастайныя цудоўныя грамадскія будынкі, / пабудаваныя Мікалаем Радзівілам, празваным Пілігрымам,/ якія коратка апісаць не атрымаецца. / Імперскія дарадцы(reichs-räthe) гэтага ваяводзтва (woywodschafft) - ваявода (Woywod) і каштэлян (Castellan) Навагрудка (Novogrodec) Гэтая правінцыя (woywodschaff ) вядзе герб Вялікага княства (großherzogthums) ў блакітным (blauen) полі.

Другое ваяводдзтва ў Літоўскай Русіі (Littauischen Reussen) з'яўляецца ваяводскі Mścisław ...

- Апісанне Польскага каралеўства і Вялікага Герцагства Літоўскага.Аўтар: Бернард Конар. Выдавецтва: Фрыч, 1700.Арыгінал з Баварскай дзяржаўнай бібліятэкі.Алічбаваныя: 30 чэрвеня 2011.


Заўвага 1: да запісу кірыліцай слова Reussen. Па аналогіі з Preussen: Preussen (ням.) кірыліцай пішацца Прусія. Тады: Preussen(ням.) – Прусія, а Reussen(ням.) – Русія. Ёсьць другі варыянт- запісаць так, як немцы вымаўляюць гэтыя словы(перадаць кірыліцай іх вымаўленне): Preussen(ням.) - Пройзэн/ Пройсэн, Reussen(ням.) - Ройзэн/ Ройсэн. Але паколькі у нас Preussen(ням.) – Прусія, то і Reussen(ням.) - Русія.

Заўвага 2: Ландтагам (лац. Dietas) называліся сустрэчы палітычна легітымных аб'ектаў краіны - толькі саслоўяў - у эпоху позняга сярэднявечча і ранняга сучаснага перыяду. Так як ён першапачаткова збіраўся толькі на адзін дзень і праходзіў дзень, усе агульныя справы суайчыннікаў, каб весці перамовы ў рамках гэтага нарады былі названыя проста «Дзень зямлі». Лацінскі назоў выводзіцца наўпрасткі з гэтага „Дзень“ .

Заўвага 3 да слова Littauischen. „Ўраджэнцы называюць яе Літва (Litwa); немцы - die Littawen; французы La Lituania; італьянцы - lituaniaa, і палякі - Litewsky. „ (“The Natives call it Litwa; the Germans, Die Littawen; the French, La Lituania; the Italians, lituaniaa, and the Poles, Litewsky.” - CHAP. XV.The Great Dutchy of LITHUANIA) Стар..254, першая кнігана англійскай мове.


На нямецкай мове:

379

Die erste woywodschafft in dem Littauischen Reussen ist die woywodschafft Novogrodec welche zwey districte in sich begreifft nemlich die districte von Novogrodec und Slonim.

Die vornehmsten städte darinne sind folgende:
Nowogrodek/ Slonim /Wolkowsko/L acowie /Mysza /Zlucz /Rozan /Neswitz und Selecz.

Nowogrodec/ eine von holz erbaute grosse stadt /gehörete vorzeiten denen jüngern söhnen der Groß Herzoge von Litauen. Allhier und in der stadt Minsk wird wechsels- weise ein land- tag für das groß- herzogthum Littauen gehalten.

Slonim /eine von holz erbaute stadt/ deren district vormahls ein herzogthum war.

Wolkowisko/ eine gröse stadt / hat ein hoff-gerichte für den adel.

Lacowicz/ ist wegen eines schönen palasts berühmt/ welchen ein Groß Feldherr von Litrauen Groß Feldherr / und nach der neuen manier befestigeneß ließ.

Mysza/ eine stad nebst einem castelle/ liegt an einem see und ist mit einer ebeneumgeben.

Slucz/ eine von denen grösten städten dieses lan-

380

des/ hat lauter hölzerne gebäude/ ausgenommen die dom- kirche und der herzogliche palast. Diese stadt hatte vor nicht langer zeit einen eigenen souverainen Fürsten / welcher einziemlich stücke land hatte/ aber allezeit dem königreiche Polen zinßbar war. Anietzo gehöret sie dem hause Radzivil. Rozan / eine wolgebaute stadt/ hat sehr schöne strassen. Neswitz/ hat verschiedene herrliche öffentliche gebäude/ welche Nicolaus Radzivilde Pilgrim zugenamet erbauen lassen/ die ich um der kürze willen hier nicht beschreiben kann.

Die reichs-räthe dieser woywodschafft sind der Woywod und Castellan von Novogrodec
Diese woywodschafftführet das wapen des großherzogthums in einem blauen felde 

Die andere wopwodschafft in dem Littauischen Reussen ist die woywodschafft Mscislaw…

- Beschreibung des Königreichs Polen und Groß-Hertzogthums Litthauens. Autor Bernard Connor. Verlag Fritsch, 1700. Original von Bayerische Staatsbibliothek. Digitalisiert 30. Juni 2011.

Дапаўненне: "Ураджэнцы называюць яго <Great Dutchy> Літва (Litwa)…"

Герб Вялікага герцагства/ вялікагерцагскі (großherzogthums) ў блакітным (blauen) полі. рэдагаваць

Аўтары называюць літоўскім гербам - Пагоню на чырвані і Дзеву Марыю на блакіце. Адкуль патрэбна самім рабіць вывад, што Пагоня - гэта Герб ўласна Літвы, а Дзева Марыя - Белай Русіі. Ніяк гэта па-іншаму не растлумачыць. Але герб Наваградка абое называюць не літоўскім, а вялікагерцагскім. Прычым, у англічаніна і сам Наваградак палацінатам не названы, выглядае, як горад; і само вялікае герцагства названа "Greath The Dutchy ", як хочаш так яго і перакладай: герцагства, княства, ніжняя зямля, або як пустое месца. Форму праўленьня ў Белай Русіі аўтары не называюць аніяк. Самім дадумваць, што вялікагерцагскі - гэта літоўскі, які складаецца з двух частак - Пагоні на чырвані, а Дзевы Марыі на блакіце? Але ён пра чырвань ня піша- „вялікагерцагскі (großherzogthums) ў блакітным (blauen) полі“. Толькі Дзева Марыя на блакіце? Тады гэта не вялікагерцагскі, бо пад вялікагерцагскім у абоіх падразумеваецца літоўскі- а гэта Пагоня і Дзева Марыя, а не Дзева Марыя. Застаюцца архангел Міхаіл, два слупы і вертыкальны меч. Праўда, іх ўсе аўтары гэтых кніг месьцяць на ўласна Літву. Што падазрона, асабліва архангел Міхаіл. Архангел Міхаіл ва ўласна Літве! Якімі прыёмамі гэта робіцца, падрабязней будзе напісана пры разгляданьні ўласна Літвы. Меч не падходзіць - у гэтым радзе па рангу ня цягне. Мясцовасьць таксама не падыходзіць. Ён прыпісан Ашмянам. Але чамусьці вертыкальны меч трымаюць, на больш старадаўніх іконах, Барыс і Глеб. А яны полацкія. На сваім гербе маюць вертыкальны герб Друцкія. Гэта там жа. Тады, вялікагерцагскі - архангел Міхаіл і Дзева Марыя, абое ж вядомы на блакіце? Ёсьць адно але. Для Наваградка могуць падыходзіць два слупы, ён можа быць сам па сабе, Вялікім, і ня ўваходзіць ні ў Літву, ні ў Белую Русію. Каля гэтага Навагрудка і Ноўгарада цьмяныя плямы адна на адной. Нават у гэтых кнігах. Адзін піша, што Наваградак „ пабудаваны на раўніне“, а ўсе астатнія на скале; вядома ж,не на скале, сапраўды, а на ўзвышшы; адзіны горад на раўніне. Дый чашы Ядзьвігі не ўсюды валяюцца. Так што, гэтым сказам аўтары пра герб Наваградка як быццам сказалі, але і нічога ня сказалі. Класычны прыём запутваньня.

Пра форму праўленьня ў Белай Русіі. рэдагаваць

Лічыць Белую Русію герцагствам , хоць і Вялікім, - нонсэнс. А вось Літву герцагствам - чаму і не? Пра „Рагвалода“, які з-за мора прыйшоў. Усе, прыклаўшы руку да ілба, стагодзьдзямі ўглядваюцца туды, куда паказаў стваральнік скандынаўскай(нарманскай) тэорыі Вялікі Байер. І ніхто не павернецца на 180 градусаў. Мора, іць, на поўдні таксама ёсьць!

Славянскія імёны і Байер.

Байер ня ведаў рускай мовы, так і ня вывучыў яе. Але ён ствараў славянскія імёны на аснове пададзенай яму інфармацыі. Адкуль і з'явіліся Слава Ізям і Слава Брачам. Хоць бы не цягнулі іх на Беларусь. Не, с Ізямі яшчэ так сяк, а вось з Брачамі … нават ня ведаю.На Палесьсі на старых картах можна заўважыць слова Godimia, на Наўгарадзкіх землях – ігелонаў, ягелонаў, гелонаў, суседзямі якіх на ўсходзе , у Польшчы, былі яцьвягі -яцьвінгі-ядзьвінгі. Бярыце- Gedimin, Ягела і польская Ядзьвіга. Востраў Руген і шэкспіраўскі Рорык – Рурык. Нават зьдзіўленьня не ўзнікне з такой асацыяцыяй: Мудры Яраслаў – Яраслаўль, Сьвяты Ўладзімір - Валадзімер на Лузе. Гаворыце, ёсьць жа пра некаторых нават паперы: Гедзіміна з Ягелам маю на ўвазе. Папіра – папірай, а жыцьцё – жыцьцём.

Вярнуцца да старонкі «Наваградзкае ваяводзтва (неадназначнасьць)».